Тэма, якая даўно турбуе многіх слухачоў Свабоды, — шырокі распаўсюд п’янства і алькагалізму. Статыстыка сьведчыць: ніколі (нават у застольна-запойныя брэжнеўскія часы) у Беларусі не пілі так шмат, як у апошнія дзесяцігодзьдзі. Гарэлка ў краіне танная, агульнадаступная, набыць яе можна ў любую пару дня і ночы. Час ад часу мэдыкі ды пэдагогі спрабуюць біць трывогу, але ад улады ў адказ чуваць хіба што агульныя разважаньні ды запэўніваньні.
Наш даўні сябар Кастусь Сырэль з Ушачаў, зь ліста якога пачну сёньняшнюю перадачу, працягвае распачатую ім жа ня так даўно размову пра тое, як мясцовыя ўлады спрабуюць з дапамогай розных адміністратыўных забаронаў і абмежаваньняў супрацьстаяць алькагольнай навале. Працягваючы свой ранейшы расповед пра тое, як ушацкія чыноўнікі на час сельскагаспадарчых кампаніяў забараняюць гандаль сьпіртным, слухач піша:
«Змагацца з п’янствам, забараняючы сьпіртовыя напоі — справа марная і няўдзячная. Гэтым шляхам спрабавалі пайсьці многія, пачынаючы ад найстаражытнейшых часоў, калі п’яніц пабівалі камянямі на плошчах, і канчаючы Міхаілам Сяргеевічам Гарбачовым зь ягонай высечкай вінаграднікаў. Ды толькі ўсе высілкі пайшлі ў пясок. Колькі тонаў камянёў было перакідана, колькі гектараў ні ў чым не вінаватых вінаграднікаў вынішчана!
Узгадаю толькі тое, што адбывалася на маёй памяці і толькі ў нашым раёне.
...БССР, канец 80-х гадоў, пачатак канца чарговай антыалькагольнай кампаніі. Гарэлка і віно ў крамах раёну прадаецца абмежавана і па сьпісах. І вось па асфальтаванай дарозе, якая злучае вёску Глыбачка Ўшацкага раёну, цэнтар калгасу імя Кірава, са старажытным горадам Полацкам, шпарка і ўпэўнена імчыць магутны камбайн «Дон-1500». Ад Глыбачкі да Полацку — каля 35 км. Як для камбайна, дык шлях няблізкі.
Што ж за пільная патрэба пагнала гэты «Дон-1500» у разгар жніва ў суседні горад? Можа, ён едзе па запчасткі? Ці на рамонт? Ці на дапамогу якому-небудзь адсталаму калгасу Полацкага раёну?
Не гадайце, бо ўсё роўна не адгадаеце.
«Дон-1500» едзе ў старажытны Полацак па віно і гарэлку для змардаваных смагай трактарыстаў, камбайнэраў і вартаўніка майстэрняў калгасу імя Сяргея Міронавіча Кірава (які, дарэчы, быў вялікім аматарам якасных напояў і чорнай ікры).
Прысягаю, што гэта было насамрэч. Я на тым камбайне электрапрывод гідраўлікі рамантаваў, таму і ведаю пра гэты выпадак.
Ды што там за 35 км на «Доне» ў суседні горад па «чарніла» паехаць — амэрыканскія грамадзяне, як сьведчаць у сваім вядомым рамане Ільф і Пятроў, паплылі праз моры-акіяны за многія тысячы міль, каб знайсьці жаданы «pervach», дакладней, рэцэпт яго вырабу!
І вось што я вам скажу, шаноўнае спадарства. Калі ўступаюць у дзеяньне аб’ектыўныя законы эканомікі, змагацца зь імі шляхам іх адміністратыўнай забароны — справа бессэнсоўная. Прабачце за голы натуралізм, але гэта тое самае, што мачыцца супроць ветру.
Попыт, як вядома, спараджае прапанову. У адносінах да забароны гандлю сьпіртовымі напоямі гэта выклікае:
1) зьяўленьне падпольных «кропак» па кругласутачным гандлі віном і гарэлкай, узьнікненьне карупцыйных сувязяў паміж гандлем і падпольнымі гандлярамі. На такой «кропцы» вас кругласутачна забясьпечаць ня толькі алькаголем, але і плястыкавым кубачкам, кавалкам хлеба і цыбулінай у якасьці бонусу.
2) пашырэньне самагонаварэньня, гандлю самагонкай, таксама з поўным
пакетам «паслуг», і ўзьнікненьне карупцыйных сувязяў паміж «вытворцам» «pervach’a» і асобнымі прадстаўнікамі праваахоўных органаў.
Мне, прабачце, нават неяк няёмка пісаць пра гэтыя агульнавядомыя ісьціны. Ня ведаю, як у вашым раёне, а ў нашым усё гэта распаўсюджана, працьвітае здавён і вокамгненна актывізуецца пасьля любой «прамашкі» ўладаў.
Улада можа задаць мне рытарычнае і адвечнае пытаньне: ШТО Ж РАБІЦЬ?
Адкажу на гэтае пытаньне лацінскай прымаўкай і ёй жа скончу: Similia similibus curantur — падобнае лекуецца падобным. Або, калі прасьцей, клін клінам выбіваюць. А калі яшчэ прасьцей, то супроць закона эканомікі трэба ўжыць іншы закон эканомікі«.
Пагаджуся з вамі, спадар Кастусь, у тым, што ўводзіць поўную забарону на алькаголь — так званы «сухі закон» — крок неабачлівы і ня самы эфэктыўны (досьвед многіх краін у мінулым стагодзьдзі гэта выразна прадэманстраваў). Але ёсьць і іншы досьвед — як на мой погляд, вельмі нават павучальны і карысны для Беларусі. Краіны Паўночнай Эўропы, сутыкнуўшыся з масавым распаўсюдам п’янства, выбралі наступны шлях. Рынак алькаголю жорстка манапалізаваны і рэглямэнтуецца дзяржавай. Кошты на моцныя напоі — вельмі высокія. Прадаваць іх дазволена толькі ў некалькіх крамах у горадзе і ў пэўны час.
Фармальна ніякай забароны ні на продаж, ні на вытворчасьць алькагольных напояў няма. Але няма і чэргаў у гарэлачных крамах. (Якая чарга, калі паўлітра добрай гарэлкі каштуе каля 50 даляраў...)
Вядома, пэўная частка зацікаўленай публікі шукае абходныя шляхі: едуць па алькаголь у суседнія краіны, выбіраюцца на марскія паромы, дзе вядзецца бязмытны гандаль алькагольнымі напоямі, наладжваюць саматужную падпольную вытворчасьць... Але ў цэлым паўночнаэўрапейскія краіны (Швэцыя, Нарвэгія, Данія) некантраляваны распаўсюд п’янства ў сябе ўтаймавалі: усе, хто бывае там, могуць у гэтым пераканацца.
Развагі пра цяперашні стан беларускага грамадзтва, пра тыповае стаўленьне шараговага абываталя да лёсу беларускай мовы выклаў у сваім новым лісьце на Свабоду Мікола Валошчык зь Белаазёрску Бярозаўскага раёну. Слухач піша:
«Хочацца зьвярнуцца з заклікам да суайчыньнікаў-беларусаў, каб задумаліся пра сваю будучыню, пра лёс уласных дзяцей. З гадамі прыйшоў да высновы, што беларусы ў сваёй масе абыякавыя да грамадзкага жыцьця і зусім не талерантныя, калі тычыцца іхнага страўніка. Чаго вартыя хоць бы тыповыя выразы, якія часта чую ля пад’езда дома, дзе жыву: „О-о, які маладзец Лукашэнка: дабавіў пэнсію!“; ці: „Мне няважна, адкуль Лукашэнка бярэ грошы — абы нам даваў!“; ці: » А какая разьніца, рускі ў нас язык ці беларускі..."
У сувязі з гэтым на будучыню беларускай мовы і нацыі гляджу скептычна. Стаў, так бы мовіць, стрыманым пэсымістам. Нашчадкі і выхаванцы «імпэрыі зла» выконваюць сваю злую ролю — мэтадычна праводзяць русыфікацыю беларусаў, зьнішчэньне славянскай беларускай нацыі.
...Здароўе апошнім часам пачало адмаўляць. У мяне немалая асабістая бібліятэка — каля 2000 кніг. Думаў: вось выйду на пэнсію, будзе шмат вольнага часу — пачну шмат чытаць. Але ўчапілася катаракта — і ўсе пляны парушыліся... Чытаю мала.
Тры гады таму мне надалі званьне народнага майстра Беларусі ў галіне лозапляценьня. А год таму ўбачыла сьвет мая кніга пад назвай «Жывіца» — вершы, байкі, гумарэскі, некаторыя ўспаміны і пераклады... Так што:
Хоць паэт я не народны,
А «народны» званьне маю:
За культуру ўнёсак годны
Люду нашага трымаю..."
Паўсядзённасьць, сапраўды, дае ня надта шмат падстаў для аптымізму тым, хто рупіцца пра стан беларускай мовы, пра будучыню беларусаў як нацыі. І ўсё ж, спадар Мікола, як бы безнадзейна ні выглядала сытуацыя — варта проста настойліва і пасьлядоўна рабіць тую справу, якую вы даўно робіце і ў справядлівасьць якой верыце. Будзьце пэўны: такіх людзей зусім ня мала, і менавіта ад вашых намаганьняў залежыць, ці будзе што адраджаць тым новым пакаленьням беларусаў, якія рана ці позна па-сапраўднаму возьмуцца за ўладкаваньне ўласнага беларускага дома.
Чуткі пра магчымую новую дэвальвацыю беларускага рубля трывожаць нашага слухача Леаніда Кулеша зь вёскі Сіняўка Клецкага раёну. У сваім лісьце на Свабоду ён піша:
«Даляр у нас пакуль што — галоўная валюта, а вось свой беларускі рубель асаблівага даверу да сябе так і не здабыў. Часам нават здаецца, што вера ў яго канчаткова падарвана. Але я думаю, што гэта — часова. Давер зьявіцца, калі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку выберуць на чарговы новы тэрмін і ён увядзе новую, сапраўдную нацыянальную валюту зь цьвёрдым курсам, які будзе вышэйшы, чым у амэрыканскага даляра (напрыклад, паўтара даляра за адзін беларускі талер ці як там назавуць гэту новую адзінку). Мяркую, зусім лягічна будзе, калі на гэтых сапраўдных грашах зьявіцца партрэт першага беларускага прэзыдэнта — іхнага стваральніка.
Так што беларусам проста трэба набрацца цярпеньня і чакаць сваёй сапраўднай валюты».
А мінулых двух дзясяткаў гадоў, на працягу якіх Лукашэнка быў прэзыдэнтам, вы, спадар Леанід, лічыце, было замала, каб утаймаваць інфляцыю і зрабіць нацыянальную валюту ўстойлівай і вартай даверу? Урады ўсіх суседніх зь Беларусьсю дзяржаў зрабілі гэта яшчэ ў мінулым стагодзьдзі. У ніводнай эўрапейскай краіне на працягу мінулых дваццаці гадоў не праводзілі гэтулькі разоў дэвальвацыі і дэнамінацыі і не закрэсьлівалі столькі нулёў на купюрах, як гэта рабілі ў сваёй краіне беларускія ўлады. І калі грашовая палітыка застанецца такой жа, калі Нацыянальны банк ня будзе самастойны, а ва ўраду застанецца магчымасьць пры любой нагодзе бескантрольна ўключаць грашовы друкарскі станок — сытуацыя будзе паўтарацца зноў і зноў, якую б новую назву для валюты ні прыдумлялі і які б высокі першапачатковы курс грашовай адзінкі ні ўсталёўвалі...
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by

супроць закона эканомікі трэба ўжыць іншы закон эканомікі«