Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад у Кіеве на акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі


У Кіеве ў Марыінскім парку, дзе ўчора адзначаўся Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, невядомыя ў масках зрывалі фотаздымкі з выявамі беларускіх акцый пратэсту і патрабаваньняў вызваліць палітвязьняў.

Пакуль невядомыя зрывалі фотаздымкі, малады чалавек, які назваўся Юрыем Клейносам, крычаў у гукаўзмацняльнік, што дзеяньні арганізатараў выставы накіраваны на разбурэньне адносінаў Украіны і Беларусі. Разам з тым ён заявіў, што ня ведае маладых людзей у масках і што яны проста прыйшлі зь ім.

«Прастора свабоднай Беларусі» — акцыя да Міжнароднага дня салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, у якой, у прыватнасьці, бралі ўдзел «Цэнтар грамадзянскіх свабодаў», Amnesty International ва Ўкраіне і Міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно аб правах чалавека.

Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі ўпершыню адзначаўся летась у гадавіну пазбаўленьня волі беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Напад невядомых на акцыю ў абарону правоў чалавека ў Беларусі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:36 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG