Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд за ранейшы Дзень незалежнасьці – у панядзелак


Адна з ранейшых акцыяў «Альтэрнатывы»
Адна з ранейшых акцыяў «Альтэрнатывы»
Суд над актывістамі маладзёвай арганізацыі «Альтэрнатыва» (Латвія) Алегам Корбанам, Зьмітром Сільчанкам і Алегам Керолем адбудзецца 29 ліпеня ў 10.00 у судзе Партызанскага раёну Менска. Пра гэта БелаПАН паведаміла актывістка арганізацыі Вольга Бурневіч.

Паводле Бурневіч, інфармацыю аб судзе ёй паведамілі ў Партызанскім РУУС сталіцы, куды былі дастаўленыя актывісты, затрыманыя падчас правядзеньня акцыі 26 ліпеня з нагоды прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.

Актывісты «Альтэрнатывы», а таксама здымачная група БелаПАН (карэспандэнт Захар Шчарбакоў і відэаапэратар Андрэй Корсак), фотакарэспандэнт «Нашай нівы» Сяргей Гудзілін былі затрыманыя каля ўнівэрсама «Беларусь». Актывісты арганізацыі зьбіраліся зьвесіць з моста каля ўнівэрмага тры бел-чырвона-белыя сьцягі з нагоды 23-й гадавіны прыняцьця дэклярацыі аб сувэрэнітэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG