«Літоўскія калегі сур’ёзна заклапочаныя тым, што АЧС зарэгістраваная ў Беларусі, і плянуюць пабудаваць са спэцыяльнай сеткі плот на мяжы», — паведаміў Інтэрфаксу афіцыйны прадстаўнік Рассельгаснагляду Аляксей Аляксеенка са спасылкай на кіраўніка харчова-вэтэрынарнай службы Літвы Ёнаса Мілюса.
Да гэтага праекту гатовыя далучыцца Латвія і Польшча, а таксама Эстонія, якая мяжуе з Расеяй.
«Рызыка распаўсюджваньня АЧС насамрэч калясальная, бо ў Польшчы вельмі вялікая папуляцыя дзікоў. Шмат дзікоў і ў Чэхіі, Нямеччыне, Францыі», — растлумачыў Аляксеенка.
Паводле BNS, харчова-вэтэрынарная служба Літвы зьвярнулася ў Эўракамісію з просьбай выдзеліць краіне 13,5 млн эўра на барацьбу з АЧС. На ўзьвядзеньне плота плянуецца накіраваць 10 млн эўра.
У сувязі з рэгістрацыяй АЧС у Беларусі Літва плянуе зьнішчыць на мяжы каля 10 тысяч сьвіней.