У Сьледчым камітэце абверглі інфармацыю пра тое, што перад гібельлю дырэктара менскай гасьцініцы «Плянэта» па яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.
«Ніякіх крымінальных спраў у дачыненьні да гэтай асобы ў Сьледчым камітэце не было і няма. Яго ніхто не зьбіраўся затрымліваць», — паведамілі агенцтву Інтэрфакс у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю СК.
Там таксама патлумачылі, што да дома, дзе жыў загіблы, у дзень трагедыі 2 разы выяжджала апэратыўная група супрацоўнікаў міліцыі, якую выклікалі суседзі:
«Суседзі загіблага патэлефанавалі па нумары 102 і паведамілі, што на парэнчах балькона на 8-м паверсе сядзіць мужчына і як быццам зьбіраецца кінуцца ўніз. Але апэргрупа нікога ня выявіла і сышла. Празь нейкі час суседзі загіблага зноў патэлефанавалі ў міліцыю і зноў паведамілі пра тое, што мужчына сядзіць на парэнчах балькону. Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца, вылічыўшы нумар кватэры, пачалі падымацца на 8-мы паверх. У гэты час мужчына зваліўся з 8 паверха».
«Першамайскім раённым аддзелам Сьледчага камітэта Беларусі праводзіцца праверка па факце сьмерці дырэктара гатэля „Плянэта“ Валерыя Агірэнкі, цела якога было выяўлена каля яго дома. Сьледчыя высьвятляюць усе акалічнасьці таго, што адбылося, прызначана судова-мэдыцынская экспэртыза з мэтай устанаўленьня прычыны сьмерці», — праінфармавала прадстаўніца СК Юлія Ганчарова.
Паводле яе слоў, адпрацоўваюцца ўсе вэрсіі гібелі мужчыны, у тым ліку й вэрсія самагубства.