Прычынай аварыі цягніка ў гішпанскім рэгіёне Галісія, на паўночным захадзе краіны, стала перавышэньне дапушчальнай хуткасьці.
Да такой высновы прыйшлі экспэрты, якія працуюць на месцы катастрофы. Трагедыя адбылася вечарам у сераду. Цягнік з Мадрыду Alvia, які здольны разьвіваць хуткасьць больш за 300 кілямэтраў на гадзіну, сышоў з рэек за чатыры кілямэтры ад чыгуначнай станцыі гораду Сант’яга-дэ-Кампастэла. У выніку 77 чалавек загінулі і 130 былі параненыя, зь іх 20 — у крытычным стане. Усяго ў васьмі вагонах цягніка знаходзіліся 247 пасажыраў, сярод іх было шмат дзяцей.
Абодва машыністы засталіся жывыя. Яны расказалі, што на небясьпечным участку з даволі крутым паваротам, цягнік ішоў з хуткасьцю 190 км/г замест дазволеных 80-ці кілямэтраў на гадзіну. Паводле словаў машыністаў, цягнік спазьняўся на 5 хвілін і яны хацелі скараціць адставаньне.