Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спадкаемца брытанскага трону атрымаў імя Джордж


У Вялікай Брытаніі прынц Уільям і яго жонка Кейт выбралі сёньня свайму нованароджанаму сыну імя Джордж Аляксандар Луіс.

Паводле паведамленняў з каралеўскага палацу, яго тытул як трэцяга ў лініі пераемнасьці брытанскага прастолу будзе Яго каралеўская мосьць прынц Джордж Кембрыдзкі.

Сёння каралева Лізавета II наведала свайго прапраўнука ў Кенсінгтанскім палацы ў Лёндане, дзе муж і жонка герцага і герцагіні Кембрыдзкіх пасьля выпіскі зь лякарні ўчора правялі мінулую ноч. Цяпер яны знаходзяцца ў сямейным доме бацькоў Кейт на паўднёвым усходзе Ангельшчыны.

Народжаны пазаўчора хлопчык — першы ў іх сям’і.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG