«Праз „Голую праўду“ мы імкнемся даваць гледачам пазытыў, якога так бракуе сучасным беларусам. Праз кароткія даверлівыя гутаркі зь мінакамі мы выводзім суразмоўцаў на развагі на філязофскія тэмы. Тэмы размоваў я бяру з архетыпаў афіцыйнай ідэалёгіі. Атрымліваецца парадаксальная, часам забаўная карціна, дзе людзі выглядаюць больш мудрымі за афіцыйных ідэолягаў».
Прэміяй Best of RFE/RL адзначаюцца найлепшыя артыкулы, журналісцкія праекты, матэрыялы сярод 24 нацыянальных службаў Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.
Акрамя «Голай праўды» журы адзначыла асьвятленьне беларускай службай Радыё Свабода беларускага Купальля, а менавіта — відэа зь вёскі Хальч Веткаўскага раёну, дзе сьвяткаваньне ладзіла Гомельская моладзевая гісторыка-культурніцкая суполка «Талака»
Выпускі «Голай праўды»:
«Калі ў краіне кепска, калі людзі злыя, то які там сэкс!»
Сэкс у жыцьці людзей — ці ўплывае на жыцьцё краіны? Ці можа дзяржава рэглямэнтаваць сэксуальнае жыцьцё грамадзянаў? Развагі менчукоў у новай «Голай праўдзе».
«Нам спачатку трэба падвучыцца, каб камусьці штосьці даць»
Што беларусы могуць даць Эўропе? Развагі людзей на вуліцы — у «Голай праўдзе».
«Ды мы самая вясёлая і ўсьмешлівая нацыя!»
Людзі з сур’ёзнымі тварамі на пытаньне «Чаму беларусы такія смурныя?» адразу квітнеюць ва ўсьмешцы.
«На беларускіх рублях пішуць рознымі дыялектамі беларускай мовы»
«Пяцьдзясят тысяч» ці «пяцьдзесят тысяч». «Голая праўда» высьвятляе: як успрымаюць мінакі розьніцу ў напісаньні і ці ведаюць пра нюансы граматыкі?
Выпускніца: Калі прэзыдэнт скажа — будзем у Эўразьвязе
Якой будзе Беларусь і беларусы праз 10 гадоў? Гэты адносна невялікі тэрмін — дзесяць гадоў — для кагосьці цэлая вечнасьць. Напрыклад, для школьнікаў.
Голая праўда: «Раскулачваньне ладзілі фэадалы ў 1960-я»
«Раскулачваньнем» назвалі ініцыятыву пракурора Віцебскай вобласьці Генадзя Дыско, які прапанаваў забіраць маёмасьць у кожнага, хто ня можа патлумачыць, за якія грошы яна была набытая.
Прэм’ера: «Голая праўда» на Свабодзе
«Голая праўда» — новы праект на сайце Свабоды. Мы цікавімся ў беларусаў меркаваньнем пра канцэптуальныя рэчы, якія адрозьніваюць жыцьцё Беларусі ад іншых краінаў.