ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск, у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (вуліца Леніна, 20) адкрыецца выстава твораў жывапісу, графікі і скульптуры мастакоў Беларусі, чый юбілей прыпаў на 2013 год. Пачатак у 17.00.
Менск, у паб-клюбе «Графіці» (завулак Калініна, 16) адбудзецца выступ беларускага гурту The Unb. Пачатак у 19.00.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1097: У «Аповесьці мінулых часоў» упершыню згадваецца горад Пінск.
1139: Абвешчаная незалежнасьць Партугаліі ад каралеўства Леон.
1511: Наваградак атрымаў магдэбургскае права.
1662: Кароль Ян II Казімір Ваза спэцыяльнай граматай абавязаў менскіх мяшчан падпарадкоўвацца гарадзкім законам, у любых абставінах падпарадкоўвацца гарадзкому магістрату і ўдзельнічаць у абароне гарадзкіх умацаваньняў.
1847: Лібэрыя стала першай незалежнай афрыканскай калёніяй.
1947: Прэзыдэнт ЗША Гары Трумэн падпісаў Закон аб нацыянальнай бясьпецы, згодна зь якім былі створаны Цэнтральнае разьведвальнае ўпраўленьне і Рада нацыянальнай бясьпекі ЗША.
1953: 165 кубінскіх рэвалюцыянэраў на чале з 27-гадовым Фідэлем Кастра ідуць на штурм ваеннай казармы Манкада ў горадзе Сант’яга-дэ-Куба. Аднак напад адбіваецца. Рэвалюцыянэры часткова гінуць, шмат каго арыштоўваюць, у тым ліку Фідэля Кастра. У кастрычніку 1953 на судзе Кастра скажа прамову «Гісторыя мяне апраўдае», у якой абвінаваціць дыктатуру Батысты у злачынствах супраць народа і выкладзе праграмныя прынцыпы удзельнікаў «Руху 26 Ліпеня». Ён будзе асуджаны на 15 гадоў, але стане знакаміты на ўсю краіну. Праз два гады ён будзе амніставаны, эмігруе ў Мэксыку, а яшчэ праз год высадзіцца зь яхты «Гранма» са жменькай паплечнікаў на выспу і ўзначаліць партызанскую барацьбу супраць улады Батысты.
Фільм пра кубінскіх рэвалюцыянэраў
1956: Прэзыдэнт Эгіпту Гамаль Абдул Насэр абвясьціў аб нацыяналізацыі Суэцкага канала.
1989: У Менску прайшоў масавы мітынг з патрабаваньнем стварэньня сьледчай камісіі па справе ўтойваньня інфармацыі пра Чарнобыль.
1997: У Менску пачаўся ІІ зьезд беларусаў сьвету.
У гэты дзень нарадзіліся:
1030: Станіслаў, біскуп кракаўскі, сьвяты-патрон Польшчы
1856: Бэрнард Шоў, брытанскі і ірляндзкі драматург
1875: Карл Густаў Юнг, швэйцарскі псыхааналітык.
Марцін Кухта, друкар, выдавец кніг на беларускай, рускай, польскай і літоўскай мовах
1885: Андрэ Маруа, францускі пісьменьнік
1896: Уладзімір Варава, беларускі пісьменьнік і журналіст
1943: Мік Джагер, лідэр рок-гурту Ролінг Стоўнз
Мік Джагер: Жыве Беларусь!
1953: Галіна Пятроўна Крываблоцкая, беларуская мастачка
1965: Зьміцер Саўка, беларускі філёляг
Моўнік. Каму трэба імя па бацьку?
1977: Аляксандр Валянцінавіч Сыман, беларускі біятляніст
1981: Аксана Бязьлепкіна, беларуская пісьменьніца, літаратуразнаўца, крытык.
У гэты дзень памерлі:
1931: Міхал Пятроўскі, беларускі хадэцкі дзяяч, каталіцкі сьвятар, прыхільнік беларусізацыі касьцёлу ў Беларусі
1952: Эва Пэрон, аргентынская акторка, першая лэдзі Аргентыны
ЦЫТАТА ДНЯ
У краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты
Максім Багдановіч