ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск, у судзе Ленінскага раёну — паўторны разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да экс-кандыдата ў прэзыдэнты Уладзімера Някляева. Пачатак у 10 гадзінаў.
Менск, у цэнтральным офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі (вул. В. Харужай, 22-1701) — прэсавая канфэрэнцыя на тэму «Паляваньне на спадарожнікавыя талеркі: хто і чаму?». Пачатак у 14 гадзінаў
Мінск, рок-клюб TNT (вул. Рэвалюцыйная, 9) — Канцэрт-трыб’ют «Абэцэда року» з удзелам гуртоў «Flat», «Gentle Beat» і «Гаер», якія выканаюць клясыку рок-н-ролу. Пачатак у 19 гадзінаў.
Страсбур, Эўрапейскі суд па правах чалавека разгледзіць скаргу па справе Міхаіла Хадаркоўскага
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1410 — войскі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага пачалі аблогу сталіцы Тэўтонскага ордэну — гораду Марыенбургу.
1550 — у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Ўзда, у той час — як двор Корсакаў у Менскім павеце.
1687 — Іван Мазепа быў абраны гетманам Украіны
1907 — расейскі фізык Барыс Розінг падаў заяўку на патэнт «Спосаб электрычнай перадачы адлюстраваньня на адлегласьць». Працы Розінга працягвалі крокі навукоўцаў сьвету да вынаходзтва тэлебачаньня.
1943 — у выніку перавароту быў адхілены ад пасады і арыштаваны кіраўнік італьянскіх фашыстаў Бэніта Мусаліні.
1993 — у Лідзе адкрыты першы ў Беларусі помнік Францішку Скарыну працы скульптара Валяр’яна Янушкевіча. Лідчукі лічаць, што Скарына мог ехаць вучыцца з Полацку ў Кракаў, а таксама вяртацца празь Ліду.
2011 — Партыя БНФ разьвіталася са сваёй менскай сядзібай па пр. Машэрава, 8. Памяшканьне, што стала цэнтрам дэмакратычнага жыцьця, нібыта спатрэбілася камунальным службам.
У гэты дзень нарадзіліся:
1903 — Мікалай Несьцяровіч, акадэмік, беларускі батанік-дэндроляг.
1936 — Леанід Левін, архітэктар, адзін са стваральнікаў мэмарыяльных комплексаў «Хатынь», «Прарыў», помнікаў Янку Купалу і Якубу Коласу ў Менску, Канстанціну Заслонаву ў Воршы.
1937 — Дзьмітры Смольскі, кампазытар, народны артыст Беларусі.
1947 — Аляксандар Мілінкевіч, беларускі палітык і навукоўца
У гэты дзень памерлі:
1877 — Іван Насовіч, беларускі філёляг, этнограф і фальклярыст, стваральнік «Слоўніка беларускай мовы».
1934 — Нестар Махно, украінскі анархіст
1939 — Эдвард фон Роп, рэлігійны й грамадзка-палітычны дзеяч Беларусі й Летувы
1945 — Станіслаў Грынкевіч, беларускі грамадзкі й палітычны дзеяч
1980 — Уладзімер Высоцкі, расейскі паэт, артыст і сьпявак
1984 — Уладзімер Караткевіч, беларускі пісьменьнік, паэт, драматург
1997 — Натальля Арсеньнева, беларуская паэтка
2001 — Дзяніс Хвастоўскі, беларускі паэт
2006 — Янка Брыль, беларускі пісьменьнік
ЦЫТАТА ДНЯ
Зусім не хістаюцца слупы, асабліва — глыбока ўкапаныя.
Янка Брыль