Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антыалькагольная кампанія ў Магілёве


Магілёўскі аблвыканкам абвясьціў вайну крамам, якія прадаюць алькаголь вечарам і ноччу. Чыноўнікі хочуць скараціць іх колькасьць, называючы гэта аптымізацыяй.

Пра неабходнасьць «аптымізацыі гандлю алькагольнай прадукцыяй» 19 ліпеня заявіў старшыня аблвыканкаму Пётар Руднік. Сытуацыю з продажам алькаголю ў вобласьці чыноўнік параўнаў з продажам наркотыкаў у краінах Эўразьвязу і ў Амэрыцы:

«Давайце пакінем рацыянальную колькасьць — па два-тры ў Магілёве і Бабруйску. Аднясем іх ад устаноў адукацыі. Іх там наагул не павінна быць. Ні каля садоў, ні каля школ. А то гэта будзе нагадваць, як паказваюць у краінах Эўразьвязу ці ў Амэрыцы: побач школа з ахоўнікамі, міліцыяй, і тут жа побач з уваходам у школу прадаюць наркотыкі», — цытуе Рудніка Радыё Магілёў.

Зьмяншэньне колькасьці «начнікоў», лічаць чыноўнікі, можа палепшыць крымінагенную сытуацыю, бо значная частка злачынстваў адбываецца ў вячэрні і начны час пад узьдзеяньнем алькаголю.

На Магілёўшчыне не ўпершыню заяўляюць пра супрацьалькагольныя захады. Раней праводзілі «дні цьвярозасьці», уводзілі абмежаваньні на продаж моцных алькагольных напояў у крамах, заяўлялі пра намер спыніць выраб гэтак званага «чарніла».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG