Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Партызанскім судзе Менску зноў працэс над Ірынай Халіп


Ірына Халіп
Ірына Халіп

19 ліпеня ў Партызанскім судзе Менску адбудзецца паўторны працэс над журналісткай Ірынай Халіп.

Два гады таму Заводзкі суд Менску прызнаў жонку былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава вінаватай ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году і прысудзіў ёй 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады.

З таго часу Ірына Халіп пад пільным наглядам міліцыі: з 22 вечара яна мусіла быць дома, да яе ў любы дзень і час маглі прыйсьці з праверкай, ёй нельга было зьяжджаць зь Менску без дазволу, штотыдзень журналістка мусіла адзначацца ў міліцыі.

«Суд будзе вырашаць, вызваліць мяне, адправіць у калёнію ці пакінуць у гэтым статусе яшчэ на нейкі тэрмін», — напярэдадні сказала Ірына Халін.

Паводле журналісткі, за ёй няма парушэньняў рэжыму адбыцьця пакараньня. У судзе са сваёй пазыцыяй адносна адбыцьця пакараньня павінен выступіць прадстаўнік крымінальна-выканаўчай інспэкцыі Партызанскага РАУС.

Справу Ірыны Халіп будзе разглядаць судзьдзя Рыта Шаграй. Працэс пачынаецца а 9.30 раніцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG