Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 19 ліпеня: Фэстываль славы беларускай зброі ў Дудутках, 120 гадоў з дня нараджэньня Маякоўскага


Дудуткі
Дудуткі

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, у офісе кампаніі «Гавары праўду» (вуліца Ленінградская, 5, офіс 37, уваход са двара) — круглы стол на тэму «Ці трэба ўключаць пытаньне аб адмене сьмяротнага пакараньня ў парадак дня Народнага рэфэрэндуму?» У круглым стале возьмуць удзел праваабаронцы цэнтру «Вясна», Беларускага Гельсінскага камітэту і прадстаўнікі чатырох арганізацый — ініцыятараў правядзеньня рэфэрэндуму: Партыі БНФ, руху «За свабоду!», Грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» і БСДП (Грамада). Пачатак у 11.00.

Магілёў, ля ўваходу на стадыён «Спартак» (з боку вуліцы Міронава) адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё выставы рэпрадукцый карцін сучасных беларускіх мастакоў на плоце стадыёну ў рамках арт-праекту «Плот». На адкрыцьці будуць прысутнічаць пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, генэральны дырэктар кампаніі «Зубр Капітал» Алег Хусаенаў, а таксама мастакі, якія прымаюць удзел у праекце. Пачатак у 17.00



Менская вобласьць, у музэйным комплексе старадаўніх народных рамёстваў і тэхналёгіяў «Дудуткі» стартуе V фэстываль славы беларускай зброі «Наш Грунвальд».

Масква, нарада міністраў фінансаў і старшыняў цэнтральных банкаў краін «вялікай дваццаткі»

Чэскі Крумлаў, пачатак Міжнароднага музычнага фэстывалю


ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ


1930 — па абвінавачваньні ў прыналежнасьці да «Саюзу вызваленьня Беларусі» арыштаваныя Максім Гарэцкі, Фларыян Ждановіч.


1949 — Лаос атрымаў незалежнасьць ад Францыі.

1953 — урачыстае адкрыцьцё ГЭС у Браслаўскім раёне.

1988 — у Віцебску пабудаваны летні амфітэатар, самая вялікая сцэна ў Беларусі на 5400 месцаў. Менавіта тут штогод праводзіцца «Славянскі Базар у Віцебску».

1994 — прэзыдэнтам Украіны стаў Леанід Кучма.


У гэты дзень нарадзіліся:

1869 — Лявон Вітан-Дубейкаўскі, беларускі архітэктар, пэдагог ды грамадзкі дзяяч.

1893 — Уладзімер Маякоўскі, расейскі савецкі паэт.

Уладзімір Маякоўскі
Уладзімір Маякоўскі
1898 — Гербэрт Маркузэ, нямецкі філёзаф, сацыёляг, ідэоляг студэнтаў-пратэстоўцаў на Захадзе ў 60-х гадах мінулага стагодзьдзя.

1909 — Сяргей Грыцавец, савецкі лётнік-зьнішчальнік 1930-х.

1912 — Аляксей Анішчык, беларускі пісьменьнік-мэмуарыст, пэдагог, журналіст, грамадзкі дзяяч.

1971 — Віталь Клічко, украінскі баксёр і палітык.

У гэты дзень памерлі:

1374 — Франчэска Пэтрарка, італьянскі паэт.

1851 — Тамаш Зан, паэт, сябра таварыства філяматаў.

1957 — Мікола Засім, беларускі паэт.

2010 — Ігар Дабралюбаў, беларускі савецкі рэжысэр, сцэнарыст.

ЦЫТАТА ДНЯ

Дамагацца ўлады для спакою і бясьпекі — як лезьці на вулькан для таго, каб схавацца ад буры.

Франчэска Пэтрарка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG