Расьсьледаваньне Фонду за правы чалавека (Human Rights Foundation) паказала, што поп-сьпявачка Джэніфэр Лопэс атрымала больш як 10 млн даляраў за сольныя выступы для дыктатураў Усходняй Эўропы і Расеі.
Скандал пачаўся з таго, што Джэніфэр Лопэс выступіла 29 чэрвеня 2013 году на 56-ым дні нараджэньня кіраўніка Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамедава. Той выступ раскрытыкавалі міжнародныя правабарончыя арганізацыі. Напрыклад, кіраўнік Міжнароднага фонду за правы чалавека Тор Халварсэн адзначыў:
«Лопэс мае права зарабляць на жыцьцё выступамі перад дыктатарамі, гэта яе выбар і яе атачэньне. Але пры гэтым яна павінна ведаць, што яе дзеяньні руйнуюць імідж сьпявачкі, які гэтак старанна культывуецца, і зводзіць на нішто вынікі ўдзелу Лопэс у праграме Amnesty International па абароне правоў жанчын у Мэксыцы».
Арганізацыя апублікавала на сваім сайце сьпіс выступаў Джэніфэр Лопэс для чыноўнікаў, бізнэсмэнаў і дыктатараў з краінаў Усходняй Эўропы.
Між іншага, адзначаецца, што сьпявачка ў кастрычніку 2012 году зладзіла канцэрт у «апошняй дыктатуры Эўропе», дэталі падрыхтоўкі якога «не публікуюцца», а «каманда сьпявачкі ад камэнтароў па гэтай справе адмаўляецца», — адзначаюць праваабаронцы.
Акрамя Беларусі і Туркмэністану, як паведамляецца, сьпявачка выступіла за 1 мільён даляраў на вясельлі ў сына магната з Узбэкістану Азама Асланава, таксама на народзінах расейскага алігарха Тэльмана Ісмаілава, павінна была выступіць на вечарыне ў карумпаванага расейскага чыноўніка Аляксандра Ёлкіна, але той быў арыштаваны напярэдадні.