«У адным з камэнтароў у фэйсбуку Юрыя Зісера прагучала такое: «Калі вы не зьбіраецеся ў прэзыдэнты, то вам няма чаго баяцца мець скрынку на Tut.by, — тлумачыць Чарняеў. — У нас жа жаданьне стаць прэзыдэнтам — ужо нешта крымінальнае. Але сутнасьць такая: калі ў вас няма сутыкненьняў зь беларускай дзяржавай, то бясьпека сэрвісаў Tut.by блізкая да Gmail. Але калі адчуваеце для сябе небясьпеку з боку нашай дзяржавы, то іхнымі сэрвісамі карыстацца ня варта».
Аляксей Чарняеў камэнтуе чарговы скандал з удзелам найбуйнешага ў беларускім інтэрнэце парталу. Рэсурс electroname.com распаўсюдзіў дакумэнты, якія пацьвярджаюць, што партал выдае пэрсанальныя дадзеныя карыстальнікаў сваіх сэрвісаў на запыты беларускіх праваахоўных органаў.
Юры Зісер сьцьвярджае, што пра магчымасьць выдачы пароляў сам распавёў яшчэ ўвесну ў інтэрвію газэце «Наша Ніва». Паводле яго, кожны ўладальнік сэрвісу абавязаны рэагаваць на запыты правахоўных органаў і адмовіцца ня мае права.
Самі паштовыя скрынкі з адрасам Tut.by абслугоўваюцца Google і знаходзяцца за мяжой. Эдвард Сноўдэн нядаўна распавёў пра праграму PRISM, у адпаведнасьці зь якой дзяржаўныя органы ЗША сочаць за інтэрнэт-карыстальнікамі па ўсім сьвеце. Доступу да пошты Google у Tut.by няма, але разам з паролямі Tut.by выдае і так званыя логі. Паводле дакумэнтаў, разьмешчаных на electroname.com, відаць, што сам уваход у пошту адбываецца на сэрвэрах Tut.by.
«Логі паказваюць на той факт, што Tut.by зьяўляецца пасярэднікам паміж карыстальнікам і Gmail. І лагін праходзіць празь яго, — тлумачыць Чарняеў. — Гэта значыць, што Tut.by мае доступ да пароля і мае доступ да вашай пошты. Шмат хто меў ілюзію, што з улікам таго факту, што Tut.by прадстаўляе паслугі праз Gmail, ён ня зможа атрымаць ваш пароль. Але насамрэч гэта ня так».
Аднак маральнай праблемы канкрэтна ў гэтым — даўно, дарэчы, вядомым — факце выдачы інфармацыі Чарняеў ня бачыць. Хоць партал мог бы абыходзіцца са сваімі карыстальнікамі і больш ветліва:
«Зарэгістраваўшы бізнэс ў Беларусі, Зісер узяў на сябе абавязкі, якія ён і выконваў, — кажа Чарняеў. — Tut.by мог бы папярэджваць сваіх карыстальнікаў пра мэханізм выкарыстаньня пароляў. Гэта строга тэхнічная інфармацыя, але сам Юры Зісер разумее ўсе акалічнасьці. Папярэджаньне пра тое, што Tut.by апэруе сэрвісамі так, што мае магчымасьць атрымаць пароль і лагін любога карыстальніка, выглядала б прыгожа».
Апэляваць да інтэрнэт-гіганта Google з заклікам спыніць супрацу з Tut.by Чарняеў лічыць маласэнсоўным — заўжды можна «прагаласаваць нагамі». «Хочаш — заводзь скрынку на Gmail. І гэта, на мой погляд, лепш, чым на Tut.by».
Ва ўсім іншым бясьпека сэрвіса Tut.by ня горшая за Gmail. Але толькі для тых, хто «ня мае намеру стаць прэзыдэнтам Беларусі».