Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры дапамозе смартфону стане магчымым дыягнаставаць рак і глядзець скрозь вопратку


Амэрыканскім навукоўцам удалося стварыць інавацыйную тэхналёгію на аснове тэрагерц-хваляў, якія дазволяць пры дапамозе мабільнага тэлефона дыягнаставаць рак, бачыць скрозь вопратку і сьцены.

Усяго за некалькі гадоў смартфоны стануць своеасаблівымі рэнтгенамі: яны змогуць бачыць скрозь непразрыстыя паверхні — дрэва, плястык, паперу, кераміку, скуру, а таксама празь сьцены. Гэта стане магчымым дзякуючы высокачастотным тэрагерц-хвалям, якія, у адрозьненьне ад рэнтгенаўскіх, не зьяўляюцца шкоднымі для чалавека, піша Discover Magazine.

Т-хвалі, на электрамагнітным спэктры разьмешчаны паміж інфрачырвонымі і мікрахвалямі, раней мала ўжываліся: іх выкарыстаньне ў генэратарах было затратным, і аб прамысловых маштабах гаворкі не ішло. Але дасьледнікам з Каліфарнійскага тэхналягічнага інстытуту ўдалося зрабіць невялікія сыліконавыя мікрасхемы, якія выпраменьваюць тэрагерц-хвалі, з дапамогай стандартнай і таннай тэхналёгіі.

Як вынік — недарагія мікрасхемы памерам зь невялікую манэту працуюць на хуткасьці ў 300 разоў большай, чым традыцыйныя, і маюць у тысячу разоў мацнейшы кіраваны сыгнал Т-хваляў, чым папярэднія тэхналёгіі. У Каліфарнійскім тэхналягічным інстытуце кажуць: на іх мікрасхемах працуе «першы ў сьвеце інтэграваны тэрагерцавы сканэр».

Тэрагерц-хвалі могуць пранікаць праз тканіны, паперу і скуру, але бездапаможныя ў дачыненьні да цьвёрдых і шчыльных матэрыялаў — мэталаў або костак.

Мяркуецца, што тэрасканэры будуць выкарыстоўваць для праверкі багажу, пошуку наркотыкаў і выбухоўкі, а таксама для дыягностыкі ў мэдыцыне. Акрамя гэтага, тэрагерцавыя чыпы можна будзе ўжываць у бытавой электроніцы, у прыватнасьці, у камэрах, гіраскопах і аксэлератарах у смартфонах, піша Discover Magazine.

«Калі ўключыць сканаваньне як яшчэ адзін сэнсар да смартфону, можна распрацаваць шмат розных праграм», — кажа Алі Гаджыміры, распрацоўнік новых мікрасхем. Прыкладам такіх праграм можа быць дыягностыка раку і высакахуткаснай перадачы інфармацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG