У Расеі ў нядзелю адбылася новая катастрофа гелікоптэра, у выніку якога параненыя сем чалавек, зь іх чацьвёра — пілёт і трое пасажыраў — у цяжкім стане. Гелікоптэр Мі-8Т упаў неўзабаве пасьля ўзьлёту ў Томскай вобласьці.
Усяго ў гелікоптэры было 17 чалавек — 14 пасажыраў і трое чальцоў экіпажу.
У пачатку месяца ў іншай катастрофе гелікоптэра ў Расеі, у Якуціі, загінулі 24 чалавекі. Яшчэ раней, напрыканцы траўня, у Саратаве разьбіўся ваенны гелікоптэр Мі-8Т.
У маланаселеных рэгіёнах Расеі гелікоптэры часта выкарыстоўваюць як транспартны сродак, прыватна і ў рэгулярных рэйсавых спалучэньнях.