Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане брытанскія жаўнеры сталі часьцей забіваць сябе


Брытанскія вайскоўцы, якія праходзяць службу ў Аўганістане, сталі часьцей паміраць ад суіцыду, чым гінуць у баях, адзначаецца ў расьсьледаваньні праграмы Бі-бі-сі «Панарама».

Летась на аўганскай зямлі з жыцьцём дабраахвотна рассталіся 50 брытанскіх жаўнераў і афіцэраў. Ад рук талібаў пры гэтым загінулі 44 вайскоўцаў са Злучанага Каралеўства.

Чальцы сем’яў салдат ўпэўненыя, што загінулым недастаткова добра аказвалі псыхалягічную дапамогу.

Мінабароны Брытаніі падкрэсьліла, што кожны суіцыд — гэта трагедыя.

Як адзначана ў расьсьледаваньні, за апошнія тры гады колькасьць схільных да посттраўматычнага стрэсавага засмучэньня ваенных павялічылася ўдвая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG