У Францыі паліцыя арыштавала абвешчанага ў міжнародны вышук былога руандыйскага палкоўніка, які падазраецца ў датычнасьці да актаў генацыду ў 1994 годзе.
75-гадовы Ларан Сэрубуга быў затрыманы ў чацьвер на поўначы Францыі блізу горада Камбрай. Вядома пра гэта стала сёньня.
Сэрубуга знаходзіцца ў папярэднім зьняволеньні, слуханьні па ягонай справе ў Міжнародным крымінальным судзе па расьследавньню вайсковых злачынстваў у Руандзе заплянаваныя на наступны чацьвер.
Сэрубуга служыў намесьнікам начальніка генэральнага штабу руандыйскага войска ў пэрыяд генацыду 1994 г., калі з красавіка па ліпень былі забітыя каля 800 тысяч тутсі, якія сталі ахвярамі хуту, якія з'яўляліся этнічнай большасьцю ў Руандзе.