Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея – у лідэрах па колькасьці ахвяраў аўтакатастрофаў


На месцы аўтакатастрофы пад Маской
На месцы аўтакатастрофы пад Маской

Панядзелак абвешчаны ў Маскве днём жалобы па ахвярах аўтакатастрофы, якая адбылася сёньня паблізу падмаскоўнага горада Падольску. Загінулі 18 чалавек, 25 параненыя.

Аўтобус, у якім знаходзіўся 41 чалавек, накіроўваўся ў Маскву, на адным з перакрыжаваньняў ў яго ўрэзаўся грузавік.

Аварыя здарылася на тэрыторыі Траецкага акругі Масквы побач з вёскай Азнабішына ў 13 гадзін.

Статыстыка сьмяротных выпадкаў пры аўтаздарэньнях у Расеі -- адна з самых трагічных у сьвеце. У мінулым годзе колькасьць ахвяр на расійскіх дарогах склала 28 тысяч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG