Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аварыя ў Падмаскоўі — ня менш за 18 загінулых


ДТЗ у Новай Маскве забрала жыцьці 18 чалавек, паведамілі ў суботу ў Міністэрстве надзвычайных сытуацыяў Расеі.

Сярод загінулых — адно дзіця. Паводле маскоўскага дэпартамэнту аховы здароўя, пацярпелі 43 чалавекі, 14 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Рэйсавы аўтобус, які трапіў у ДТЗ, разваліўся на дзьве часткі пасьля сутыкненьня з гружаным друзам КАМАЗам.

«Аўтобус ехаў з Падольску ў Жохава. З другараднай дарогі выехаў КАМАЗ і пратараніў аўтобус, у якога адарвала заднюю частку», — расказалі ў прэс-службе МУС па Маскве. Кіроўца грузавіка, як мяркуецца, які стаў вінаватым у ДТЗ, застаўся жывы і ў цяперашні час знаходзіцца ў Боткінскай бальніцы. Раней паведамлялася, што ён загінуў. Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа.

Як паведаміла РІА «Новости» крыніца ў праваахоўных органах, аўтобус быў «набіты бітком». «У мясцовых жыхароў гэта вельмі папулярны маршрут, таму народу ў аўтобусе-гармоніку было вельмі шмат».

На месцы здарэньня працавалі супрацоўнікі МНС, каля 30 брыгад хуткай дапамогі, паліцыя. Зараз аварыйна-выратавальныя работы завершаны. Рух аўтамабіляў на трасе блізу Падольску застаецца цалкам перакрыты ў абодва бакі.

Відэа аварыі з рэгістратара


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG