УЖО СЁНЬНЯ
Менск — у офісе АГП адбудзецца «круглы стол» па праблемах малога і сярэдняга бізнэсу. Пачатак а 12-ай
Пэкін — пачатак візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
64 ― вялікі пажар у Рыме.
1240 ― Неўская бітва. Перамога наўгародцаў і ладажанаў пад кіраўніцтвам князя Аляксандра Яраславіча над швэдамі, якія намагаліся захапіць Ноўгарад.
1410 ― аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы атрымала перамогу над крыжакамі Тэўтонскага ордэну ў бітве пад Грунвальдам.
2001 ― лідэрамі Кітаю, Расеі, Казахстану, Таджыкістану, Кіргізстану і Узбэкістану заснаваная Шанхайская арганізацыя супрацы.
У гэты дзень нарадзіліся:
1606 ― Рэмбрант, галяндзкі мастак.
1675 ― Станіслаў Панятоўскі, войскаводзец, прадстаўнік найвышэйшай беларускай магнатэрыі.
1876 ― Алаіза Пашкевіч (Цётка), беларуская паэтка.
1900 ― Уладзімер Дубоўка, беларускі паэт.
1930 ― Жак Дэрыда, францускі філёзаф.
У гэты дзень памерлі:
1410 ― Ульрых фон Юнгінген, 26-ы вялікі магістар Тэўтонскага ордэну.
1904 ― Антон Чэхаў, расейскі пісьменьнік, драматург, лекар.
2009 ― Натальля Эстэмірава, расейская праваабаронца, журналіст, супрацоўніца Праваабарончага цэнтру «Мэмарыял» у Грозным.
Цытата на памяць:
Дзевятнасьце сотняў,
Як Езус радзіўся,
I за гэту пору
Мужык не зьмяніўся...
Алаіза Пашкевіч (Цётка)