Віцебск: суд над незалежнай журналісткай Аленай Сьцяпанавай, якую вінавацяць у парушэньні заканадаўства аб СМІ. Міліцыя лічыць, што яна супрацоўнічае з замежным СМІ без акрэдытацыі.
Менск — Прэм’ера музычнай трагікамэдыі «Аракул? ..» па п’есе Андрэя Макаёнка «Зацюканы апостал» у пастаноўцы народнага артыста Беларусі рэжысэра Барыса Луцэнкі адбудзецца ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага. Гэтым спэктаклем тэатар завяршае юбілейны 80-ы сэзон. Пачатак у 19.00.
Адэса — адкрыцьцё Міжнароднага кінафэстывалю
Гэты дзень у гісторыі:
1920 — РСФСР паводле Маскоўскага дагавора прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі.
1962 — першы канцэрт «Rolling Stones» у Лёндане.
1988 — абласная рада Нагорнага Карабаху абвясьціла аб выхадзе вобласьці са складу Азэрбайджану.
1990 — была падпаленая і згарэла царква Праабражэньня Гасподняга на гары Грабарцы, сьвятое месца для праваслаўных Польшчы
2009 — Даля Грыбаўскайце абраная прэзыдэнтам Літвы.
У гэты дзень нарадзіліся:
100 да н. э. — Гай Юлі Цэзар, рымскі дыктатар.
1884 — Амедэа Мадыльяні, італьянскі мастак.
1904 — Пабла Нэруда, чылійскі паэт
1920 — Ядвіга Раманоўская, беларускі арганізатар музэйнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Я. Купалы
У гэты дзень памерлі:
1536 — Эразм Ратэрдамскі, галяндзкі пісьменьнік і філёзаф.
1804 — Аляксандар Гамільтан, амэрыканскі палітык, першы міністар фінансаў ЗША, загінуў на дуэлі.
1843 — Ігнат Даніловіч, правазнаўца і гісторык, дасьледнік гісторыі права Вялікага Княства Літоўскага
1872 — Карнэль Пялікша, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гадоў. Пад час паўстаньня зь вясны да восені 1863 — цывільны начальнік Менскага ваяводзтва. Са згоды Кастуся Каліноўскага пасьля зьёхаў за мяжу. Царскімі ўладамі завочна прысуджаны да сьмерці. Маёнтак і ўласнасьць канфіскаваная.
1965 — Канстанцін Саньнікаў, беларускі і савецкі рэжысэр, актор
Цытата на памяць
Ніякая перамога не прынясе столькі, колькі можа адняць адна параза
Гай Юлі Цэзар