Гэнэральны дырэктар менскага акцыянэрнага таварыства «Русские сладости» Аляксандар Князеў даслаў адказ грамадзкім актывістам Гомеля на запыт адносна лёсу пакутнага крыжа, пастаўленага на знак памяці аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій на 11-м кілямэтры Чарнігаўскай шашы.
«Можам Вас запэўніць, што дэмантаж названага крыжа ў ходзе будаўніцтва не плянуецца, будаўнічыя работы ў названым лесе таксама ня будуць праводзіцца. Наша кампанія падтрымлівае імкненьне захаваць памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій сярод мірнага насельніцтва Гомельшчыны і падзяляе Вашу заклапочанасьць з гэтай нагоды», — піша гэнэральны дырэктар Аляксандар Князеў.
Ён паведаміў таксама, што напачатку праектаваньня й будаўніцтва лягістычнага цэнтру на 11-м кілямэтры Чарнігаўскай шашы кампанія атрымала ўсе неабходныя дазвольныя дакумэнты ў адпаведных структурах Гомелю.
У прыватнасьці, «на запыт адносна крыжа на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі мы атрымалі тлумачэньні Гомельскага райвыканкаму аб адсутнасьці зьвестак пра знаходжаньне масавага пахаваньня на адведзенай плошчы (выходны № 01-09/4245 ад 13.10.2011)».
Ахвярны крыж на 11-м кілямэтры Чарнігаўскай шашы — адным зь месцаў расстрэлаў мірных жыхароў у гады сталінскіх рэпрэсій — гомельскія актывісты ўсталявалі 6 лістапада 2010 году, у Дзьмітраўскую памінальную суботу. Крыж асьвяціў праваслаўны сьвятар.
Менавіта побач з крыжам ААТ «Русские сладости» пачалі ўзводзіць свой лягістычны цэнтар. Падпісант запыту да акцыянэрнага таварыства Кастусь Жукоўскі станоўча ацэньвае імкненьне «Русских сладостей» да захаваньня памятнага крыжа. Зьдзіўляе яго пазыцыя гомельскіх мясцовых уладаў, якія ня хочуць ці не жадаюць ведаць пра пакутны лес паабапал Чарнігаўскай шашы, дзе ў 30-я гады энкавэдысты масава расстрэльвалі сялянаў, рабочых, інтэлігентаў, сьвятароў.
Жукоўскі: «Мы зараз даслалі ліст у Маскву на адрас Рускай праваслаўнай царквы, каб і яна сказала сваё слова ў абарону такіх ахвярных месцаў. У Менску ва ўрочышчы Курапаты надумалі будаваць забаўляльны цэнтар „Бульбаш-хол“, у Гомелі — лягістычны цэнтар. Што далей будзе з такімі жалобнымі месцамі, невядома. Можа, час падумаць ужо пра ўзьвядзеньне ў такіх месцах пакутных мэмарыялаў ці хаця б памятных абэліскаў, а не забаўляльных ды ўсякіх іншых цэнтраў».