Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт: дырэктарку цырку не арыштоўвалі


Тацяна Бандарчук, архіўнае фота
Тацяна Бандарчук, архіўнае фота
Крыніца, блізкая да цыркавых колаў, паведаміла карэспандэнту Радыё Свабода, што на пачатку чэрвеня, адразу пасьля завядзеньня справы супроць Тацяны Бандарчук, яе нібыта затрымалі і зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага. Карэспандэнту гэтыя зьвесткі ў сьледчым ізалятары не пацьвердзілі. «У нас Бандарчук няма», — адказала супрацоўніца ізалятара, якая дзяжурыць у пакоі для даведак. «Ужо няма ці і не было?» — перапытаў карэспандэнт. «Няма», — адказала дзяжурная.

8 ліпеня ў Сьледчым камітэце па Менску паведамілі, што «справа Бандарчук працягвае расьсьледавацца». На пытаньне, ці выставілі Тацяне Бандарчук абвінавачаньне, супрацоўніца Сьледчага камітэту Юля Ганчарова не адказала.

Справу адносна Тацяны Бандарчук паводле артыкула аб злоўжываньнях службовымі паўнамоцтвамі завялі на пачатку чэрвеня, але амаль месяц нічога не было вядома пра сутнасьць прэтэнзіяў да былой дырэктаркі. У канцы чэрвеня намесьнік пракурора Беларусі Аляксей Стук паведаміў журналістам, што ў полі зроку сьледчых знаходзіцца дзейнасьць падазронай у галінах рэгістрацыі аўтарскіх правоў, продажу квіткоў на спэктаклі, страхаваньня замежных артыстаў і выплаты прэміяльных.

У Сьледчым камітэце кажуць, што мера стрыманьня адносна Тацяны Бандарчук не ўжывалася.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG