Паводле прадстаўніка Сьледчага камітэту Беларусі Паўла Траулькі, справа заведзеная паводле артыкула Крымінальнага кодэксу аб злоўжываньні службовым становішчам. Падрабязнасьцяў Павал Траулька не паведаміў:
«Мы пацьвярджаем, што Сьледчы камітэт атрымаў крымінальную справу, якую завяла Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Цяпер ідзе вывучэньне гэтай крымінальнай справы, праводзяцца неабходныя сьледчыя дзеяньні. Мы ў дадзены час ня лічым, што неабходна раскрываць, пра што канкрэтна ідзе гаворка ў справе. Пасьля правядзеньня неабходных сьледчых дзеяньняў мы будзем пра гэта казаць падрабязьней».
Што вядома пра тое, ці сапраўды Тацяну Бандарчук звольнілі з пасады дырэктара Белдзяржцырку? Вось што карэспандэнту Радыё Свабода паведаміла памочнік дырэктара Натальля Холад:
«Тацяны Мікалаеўны няма ў цырку не таму, што яна на бальнічным. Яна з 7 чэрвеня звольненая. Калі яна на бальнічным, мы пра гэта ня ведаем, бо тут яна не працуе».
Выканаўцам абавязкаў дырэктара Белдзяржцырку прызначаны Сяргей Мядзьведзеў, які раней працаваў ва ўправе культуры Менгарвыканкаму. Сяргея Мядзьведзева не ўдалося засьпець на працоўным месцы, каб узяць у яго камэнтар. Натальля Холад ня стала камэнтаваць зьвесткі, паводле якіх з цырку пасьля звальненьня Тацяны Бандарчук звольнены яшчэ і іншыя супрацоўнікі.
Якія злоўжываньні фігуруюць у справе? З афіцыйных паведамленьняў вынікае, што справа заведзеная паводле матэрыялаў, якія прадставілі Дзяржкантроль і галоўная ўправа барацьбы з эканамічнымі злачынствамі МУС. У цырку сказалі, што праверка Дзяржкантроля праводзілася зь мінулага году. Ці можа справа быць зьвязаная з рэканструкцыяй будынка цырку, якая вялася некалькі гадоў? Памочнік дырэктара цырку Натальля Холад гэта выключае:
«Мы да будоўлі ня маем дачыненьня. Будоўлю вёў УКС Менгарвыканкаму, цырк да гэтага ня меў дачыненьня. Мы былі толькі як кансультанты».
Сын Тацяны Бандарчук Серж Бандарчук, які ў цырку працуе галоўным рэжысэрам, сказаў, што яму невядомая сутнасьць прэтэнзіяў сьледчых да ягонай маці:
«Я ня ў курсе справы. Сьледчым лепш відаць, прабачце».
Карэспандэнт: «Над чым працавала ў цырку ваша маці да звальненьня?»
«Яна працавала выключна над тым, каб вывесьці наш цырк на ўсясьветны ўзровень».
Карэспандэнт:"Як ваша маці сябе пачувае? Ці праўда, што яна захварэла?"
«Так, ёй цяжка, яна прыхварэла».
Карэспандэнт: «Вы маглі б даць яе нумар тэлефону?»
«Яна ня будзе нічога казаць. Яна адключыла тэлефон і нават мне не адказвае».
10 чэрвеня журналісту сайту tut.by Тацяна Бандарчук сказала, што нічога ня ведае пра завядзеньне крымінальнай справы, у якой яна фігуруе. «У мяне была праверка Дзяржкантроля, і больш я нічога ня ведаю. Па-першае, я цяпер хварэю. Па-другое, мяркую, што калі Дзяржкантроль вырашыў адкрыць крымінальную справу і мяне проста забіць, дык разьбярэцца кіраўнік дзяржавы — ён аб’ектыўны чалавек. Мяркую, ён проста ня ўсё ведае», — сказала Тацьцяна Бандарчук.
У 2001 годзе Тацьцяну Бандарчук арыштоўвалі паводле абвінавачаньня ў атрыманьні хабару. Апэратыўнікі нібыта затрымалі дырэктарку падчас атрыманьня хабару ад замежных артыстаў. Тады Тацяна Бандарчук правяла ў сьледчым ізалятары амаль месяц. Аднак справа была спыненая, і неўзабаве пасьля вызваленьня Тацяну Бандарчук аднавілі на пасадзе дырэктара і мастацкага кіраўніка Белдзяржцырку. Некалькі гадоў таму Тацяне Бандарчук было прысвоена званьне заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
«Мяркую, усё будзе добра», — сказаў карэспандэнту Свабоды ў канцы размовы Серж Бандарчук.