Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 ліпеня: разьвітаньне з Уладзімерам Сакульскім


Уладзімер Сакульскі
Уладзімер Сакульскі

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск - Разьвітаньне з супрацоўнікам Радыё Свабода, гукарэжысэрам Уладзімерам Сакульскім. Паніхіда адбудзецца 9 ліпеня а 15-й гадзіне. Адрас: Даўгінаўскі тракт, 160а. Памінальная імша — 9 ліпеня а 18.30 у каталіцкай катэдры на Пляцы Волі.

Брусэль – нарада міністраў фінансаў і эканомікі краінаў Эўразьвязу

Ерэван – візыт эўракамісара Штэфана Фюле ў Армэнію

Гэты дзень у гісторыі

1357 — у Празе закладзены Карлаў мост

1807 — Тыльзыцкі мірны дагавор паміж Францыяй, Прусіяй і Расіяй. Перадача Беластоку і навакольных тэрыторый, населеных пераважна беларусамі, у склад Расіі.

1816— Аргентына абвясьціла незалежнасьць ад Гішпаніі.

1906— У вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі зьезд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К. Міцкевіча (Якуба Коласа), А. Сянкевіча, І. Фёдарава (Янку Маўра).

1920— Польскія войскі пакінулі Шацілкі (цяпер г. Сьветлагорск).

1997— Украіна падпісала дагавор аб супрацоўніцтве з НАТО.

У гэты дзень нарадзіліся

1834 — Ян Нэруда, чэскі пісьменьнік

1894 — Пётр Капіца, савецкі фізык, акадэмік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы (1978)

1933 — Элем Клімаў, савецкі кінарэжысэр. У 1985 зьняў фільм «Ідзі і глядзі» паводле сцэнару Алеся Адамовіча. Здымкі адбываліся ў Бярэзінскім запаведніку на тэрыторыі Віцебскай вобласьці. Паводле вэрсіі часопісу «Time Out», фільм зьяўляецца найлепшай кінастужкай пра Другую Ўсясьветную вайну.

1938 — Лія Ахеджакава, расейская акторка тэатру і кіно

1940 — Сева Наўгародцаў, музычны камэнтатар расейскай службы Бі-Бі-Сі

1945 — Васіль Булкін, расейскі археоляг, гісторык

1946 — Уладзімер Някляеў, паэт, празаік, эсэіст

1950 — Віктар Януковіч, чацьверты прэзыдэнт Украіны, колішні прэм'ер-міністар Украіны, лідэр Партыі Рэгіёнаў

1956 — Том Хэнкс, амэрыканскі актор і прадусар

У гэты дзень памерлі

1441 — Ян ван Эйк, нэдэрляндзкі мастак

1677 — Ангелюс Сылезіюс, нямецкі паэт-містык

1947 — Люцыян Жалігоўскі, польскі вайсковы і палітычны дзяяч, генэрал

1996 — Сяргей Курохін, расейскі музыкант-авангардыст, кампазытар, рок-піяніст, мастак і рэжысэр, стваральнік і кіраўнік групы «Поп-механика»

2005 — Робэрт Шэклі, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст

Цытата на памяць

«Жыві, Беларусь! Веру, будзеш жыць заўсёды.
Сьвятло «Пагоні» будзе сэрцы нашы акрыляць.
Жыве, жыве наш край пакутны і свабодны,
Нескароная нікім і сьвятая зямля.
Беларусь! Беларусь! Хай цябе мінуць усе нягоды,
Век у шчасьці жыві, ты, Радзіма мая!»

Уладзімір Някляеў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG