Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Халера зьмяняе геном банглядэшцаў


Халера зьмяняе геном чалавека: на прыкладзе жыхароў Банглядэш навукоўцы высьветлілі, што арганізм, які перажывае гэта цяжкае інфэкцыйнае захворваньне, у рэшце рэшт прыстасоўваецца да варожых бактэрыяў і вырабляе мэханізм супраціву.

Насельніцтва Банглядэш пакутуе ад пастаянных выбухаў халеры на працягу апошняй тысячы гадоў. Улічваючы гэта, навукоўцы выказалі здагадку, што геном банглядэшцаў мог зьведаць пэўныя змены. Для пацьверджання або абвяржэньня сваёй гіпотэзы вырашылі дасьледаваць розныя ўчасткі ДНК.

Для аналізу адабралі ўзоры ДНК 36 сем’яў з Банглядэш, іх параўналі з ДНК жыхароў паўночнага захаду Эўропы, захаду Афрыкі і усходу Азіі. У банглядэшцаў зафіксавалі эвалюцыйныя зьмены на 305 участках геному.

У асноўным зьмены тычацца генаў, адказных за дзейнасьць кішэчніка і супрацьдзеяньне запаленчых працэсаў. Вынікі дасьледаваньня, як спадзяюцца навукоўцы, дапамогуць ім навучыцца папярэджваць захворваньне, паколькі саміх мэтадаў лекаваньня не бракуе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG