Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль пачне прызываць на службу артадаксальных габрэяў


Кабінэт міністраў Ізраілю зацьвердзіў праект закону, паводле якога паступова будзе адменена сыстэма вызваленьня студэнтаў ультраартадаксальных сэмінарыяў ад прызыву на службу ва ўзброеныя сілы, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Закон абавяжа праходзіць службу ўсіх такіх студэнтаў, за выключэньнем невялікай колькасьці студэнтаў-багасловаў, якія выдатна зарэкамэндавалі сябе ў вучобе.

Цяперашняя сыстэма, якая існуе з моманту стварэньня дзяржавы Ізраіль у 1948 годзе, была прадметам пастаяннай крытыкі з боку сьвецкіх жыхароў краіны і актыўна абмяркоўвалася падчас выбараў у студзені.

Ультраартадаксальныя рэлігійныя лідэры асудзілі рашэньне міністраў, заявіўшы, што закон парушыць іх лад жыцьця.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG