Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 ліпеня: дзень народзінаў Янкі Купалы


Помнік Янку Купалу
Помнік Янку Купалу

Падзеі ў Беларусі і сьвеце

Ерэван — адкрыцьцё Міжнароднага кінафэстывалю

Гэты дзень у гісторыі

1846 ― ЗША абвясьцілі аб анэксіі Каліфорніі, якая тады была часткай Мэксікі

1864 — адкрытая Маладэчанская настаўніцкая сэмінарыя.

1937 — Напад японскіх войскаў на кітайскі гарнізон на мосьце Лугоуцяо (мосьце Марка Пола) недалёка ад Пэкіну. Інцыдэнт лічыцца пачаткам Другой сусьветнай вайны ў Азіі

Постэр "Дзе Дзьмітры Завадзкі?"
Постэр "Дзе Дзьмітры Завадзкі?"
2000 ― у Менску зьнік бязь вестак тэлеапэратар Дзьмітры Завадзкі. Ён быў скрадзены, калі накіроўваўся ў аэрапорт «Менск-2» на аўтамабілі, каб сустракаць свайго калегу Паўла Шарамета. Аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце, але самога Завадзкага з тых часоў ніхто ня бачыў. Зьнікненьне Завадзкага ўстала ў адзін шэраг са зьнікненьнямі вядомых апазыцыйных палітыкаў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.

2005 — 4 тэрарысты-самазабойцы зрабілі сэрыю нападаў у лёнданскім мэтро і аўтобусах, у выніку якіх загінулі 52 чалавекі

У гэты дзень нарадзіліся:

1796 ― Ян Чачот, беларускі паэт. Вершы паэта актыўна ставіліся на музыку яго сучасьнікам Станіславам Манюшкам: усяго на арыгінальныя тэксты і пераклады вусна-паэтычных твораў Я. Чачота кампазытар напісаў 22 песьні, болей, чым на словы кожнага іншага аўтара. Паэт cабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасьці зборніках «Сялянскіх песень...» у перакладзе на польскую мову, восьмую частку зь якіх апублікаваў у беларускім арыгінале.

1860 ― Густаў Малер, аўстрыйскі дырыжор і кампазытар

1882 ― Янка Купала, беларускі літаратар

"Тутэйшыя" паводле Янкі Купалы


1887 — Марк Шагал, беларускі і францускі мастак

Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка
1893 ― Міраслаў Крлэжа, адзін з найбуйнейшых харвацкіх пісьменьнікаў 20 стагодзьдзя

1961 ― Вінцук Вячорка, беларускі мовазнаўка, палітык і лідэр Партыі БНФ з 1999 па 2007 год. Сустаршыня «Беларускага руху». Адзін са стваральнікаў знакамітай "Майстроўні" і распрацоўнікаў клясычнага беларускага правапісу («тарашкевіцы»). Намесьнік галоўнага рэдактара часопісу «Спадчына».


У гэты дзень памерлі:

1572 ― Жыгімонт Аўгуст, кароль Польскі і Вялікі князь ВКЛ

1633 ― Леў Сапега, дзяржаўны і ваенны дзяяч Вялікага княства Літоўскага

Леў Сапега
Леў Сапега


1892 ― Ян Чэрскі, беларускі геоляг і дасьледнк Сыбіру

1926 ― Антоніё Ґаўдзі-і-Карнэт, гішпанскі архітэктар

1930 ― Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік

Цытата на памяць

Чаго вам хочацца, панове?
Які вас выклікаў прымус
Забіць трывогу аб той мове,
Якой азваўся беларус?

Чаму вам дзіка яго мова?
Паверце, вашай ён ня ўкраў,
Сваё ён толькі ўспомніў слова,
Зь якім радзіўся, падрастаў.

...К свабодзе, роўнасьці і знаньню
Мы працярэбім сабе сьлед!
I будзе ўнукаў панаваньне
Там, дзе сягоньня плача дзед!


Янка Купала
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG