Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 ліпеня: апошняе слова Сашы Варламава


Саша Варламаў. Суд.
Саша Варламаў. Суд.

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Менск — у судзе Ленінскага раёну мадэльер Саша Варламаў выступіць з апошнім словам.

Вільня — ужо сёмы раз пройдзе адно з самых галоўных гарадзкіх мерапрыемстваў Вільні — «Ноч культуры». Гэтым разам у ім прымуць актыўны ўдзел і беларускія дзеячы культуры і мастацтва, а таксама грамадзкія арганізацыі. Увечары, 5 ліпеня, жыхары і госьці літоўскай сталіцы змогуць убачыць сем беларускіх праектаў, якія будуць рэалізаваны ў Старым горадзе Вільні, у тым ліку і Вулічная фотавыстава «Прэс-фота Беларусі 2013».

Ерэван — сьвяткаваньне Дня Канстытуцыі Армэніі

Гэты дзень у гісторыі

1120 — Падчас 4-га крыжовага паходу пачалася аблога Канстантынопалю.

1439 — Падпісана Флярэнтыйская царкоўная унія аб аб’яднаньні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў пад уладай Папы.

1772 — Расея, Аўстрыя і Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат пра падзел Рэчы Паспалітай (Першы падзел)

1811 — Вэнэсуэла абвясьціла незалежнасьць.

1938 — У Магілёве заснаваны Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (пераведзены ў Менск у лістападзе 1963 г.)

2001 — У Менску пачаўся Трэці зьезд беларусаў сьвету

У гэты дзень нарадзіліся

1818 — Антон Яленскі, кіраўнік паўстаньня 1863-1864 гадоў на Меншчыне. Адмовіўся падпісаць адрас вернападданства цару (вернападданы адрас да расейскага цара Аляксандра ІІ), які падпісвала мясцовае дваранства ў 1863, і быў арыштаваны 1 чэрвеня 1863. У 1865 быў асуджаны да 15 гадоў катаргі на цяжкія капальныя работы ў Сыбір.

1888 — Гербэрт Спэнсэр Гасэр, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыялёгіі і мэдыцыне (1944)

1965 — Людміла Рублеўская, беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык



У гэта дзень памерлі:

1938 — Юры Лістапад, беларускі палітычны дзеяч, публіцыст

1995 — Барыс Сачанка, пісьменьнік, публіцыст

1997 — Васіль Вітка, дзіцячы пісьменьнік

2005 — Яўген Ціхановіч, беларускі мастак

Ёсьць нагоды

Чэхія — Дзень Кірыла і Мятода

Альжыр, Вэнэсуэла — Дзень незалежнасьці


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Дух партый, смуты і забурэньняў, якімі на працягу ўжо многіх гадоў турбуецца каралеўства Польскае... узбуджаюць справядлівыя асьцярогі да таго, што можа наступіць распад дзяржавы, што інтарэсы суседзяў Польшчы будуць парушаныя, парушаная будзе добрая згода, якая ўсталявалася паміж імі, і ўзбуджаная будзе ўсеагульная вайна... Тым часам дзяржавы, суседнія з Польскай Рэччу Паспалітай, маючы ў дачыненьні да яе патрабаваньні і правы нагэтулькі ж старажытныя, як і законныя, задавальненьня якіх яны ніколі не маглі атрымаць, рызыкуюць страціць гэтыя правы незваротна, калі яны не ўжывуць захадаў да іх гарантаваньня і не прывядуць іх самі ў выкананьне, сукупна з аднаўленьнем спакою і парадку ва ўнутраных справах Рэчы Паспалітай, вызначыўшы яе палітычны лад, больш згодны з інтарэсамі яе суседзяў.

Зь Пецярбурскай Канвэнцыі паміж Расеяй і Аўстрыяй аб першым падзеле Рэчы Паспалітай
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG