Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Французская паліцыя зрабіла ператрус на кватэры дачкі Карымава


Гульнара Карымава
Гульнара Карымава

Як паведаміла пракуратура Швайцарыі, паліцыя ў Францыі зрабіла ператрусы па некалькіх адрасах у рамках апэрацыі па расьсьледаваньні справы аб адмываньні грошай.

Паводле швайцарскай агенцыі навінаў TT, мэтай ператрусаў была канфіскацыя дакумэнтаў і, магчыма, арышт маёмасьці.

Ператрусы праводзіліся па просьбе швайцарскай пракуратуры, якая вядзе расьсьледаваньне ў дачыненьні да некалькіх грамадзян Узбэкістана. Усе яны зьвязаныя з дачкой прэзыдэнта Ўзбэкістана Гюльнарой Карымавай, хоць, як мяркуецца, яна сама па гэтай справе не праходзіць.Пакуль невядома, дзе менавіта прайшлі рэйды паліцыі.

Гульнара Карымава валодае некалькімі аб'ектамі нерухомасьці ў Францыі. Па афіцыйных дадзеных, яны ўключаюць раскошную кватэру ў Парыжы і вілу ў курортным горадзе Сан-Трапэ.

Дасьведчаная крыніца, якая мае сувязі ў Ташкенце пацьвердзіла, што парыская кватэра, дзе паліцыя зрабіла ператрус, насамрэч належыць Карымавай. Падчас паліцэйскай апэрацыі Карымава знаходзілася ў Эўропе, і, даведаўшыся пра яе, неадкладна вярнулася ва Ўзбэкістан. Яна зьбіраецца аспрэчваць у судзе дзеяньні французскіх уладаў.

Арганізацыя «Праект па асьвятленьні арганізаванай злачыннасьці і карупцыі», якая займалася гэтай гісторыяй, паведаміла ВВС, што гэтыя аб'екты нерухомасьці былі набыты двума кампаніямі, створанымі ў Францыі, у якіх Гульнара Карымава валодае 95% акцый.

Як сказаў супрацоўнік гэтай арганізацыі, абедзьве кампаніі кіруюцца памочнікам Карымавай Алішэрам Эргашавым, які праходзіць па швайцарскай справе аб адмываньні грошай, а таксама па іншай справе аб подкупе службовых асоб у Швэцыі.

Паводле яго слоў, трэці аб'ект нерухомасьці ў Францыі належыць кампаніі пад назвай Rubis international. Як мяркуецца, ім валодае жаніх Карымавай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG