Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці разьвіталіся зь Віктарам Чайкоўскім


Віктар Чайкоўскі
Віктар Чайкоўскі

У Берасьці на могілках «Плоска» 20 чэрвеня прайшло пахаваньне лідэра берасьцейскіх прадпрымальнікаў, намесьніка старшыні РГА «Пэрспэктыва» Віктара Чайкоўскага.

Яму было 47 гадоў. Чайкоўскі памёр 16 чэрвеня ў менскім шпіталі № 10, дзе некалькімі днямі раней яму зрабілі апэрацыю на вачах. Паводле прысутных на пахаваньні, прычынай сьмерці Чайкоўскага стала сардэчная недастатковасьць.

Разьвітацца зь ім прыйшлі прадпрымальнікі, актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Аб’яднанай грамадзянскай партыі, аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», кампаніі «Гавары праўду!», руху «За Свабоду», прафсаюза РЭП, Свабоднага прафсаюзу Беларускага.

У цырымоніі разьвітаньня таксама ўзялі ўдзел кіраўнік РГА «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка і экс-кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2010 году Дзьмітры Ус, якія прыехалі зь Менску.

Чайкоўскі быў намесьнікам старшыні РГА «Пэрспэктыва» і адным зь лідэраў прадпрымальніцкага руху. Уваходзіў у берасьцейскую кааліцыю дэмакратычных сілаў «Спадчына». На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча. Браў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту, неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі за грамадзкую дзейнасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG