Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сноўдэнлікс пасварыў Расею і Турэччыну зь Вялікай Брытаніяй


Расея, Турэччына і Паўднёвая Афрыка адрэагавалі на інфармацыю пра тое, што Вялікая Брытанія і ЗША шпіёнілі за ўдзельнікамі саміту G20 у Лёндане ў 2009 годзе.

Урад Турцыі выклікаў часова паверанага у справах Вялікай Брытаніі, каб атрымаць тлумачэньні наконт сачэньня за міністрам фінансаў гэтай краіны Мэхмэтам Шымшэкам.

Масква заявіла, што занепакоеная тым, што амэрыканская выведка перахапіла перамовы тагачаснага прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева, калі ён быў у Вялікай Брытаніі.

Сноўдэнлікс

Цэнтр урадавай сувязі Вялікай Брытаніі атрымліваў інфармацыю пра перамовы удзельнікаў саміту G20 у 2009 годзе.

Супрацоўнікі спэцлужбаў ЗША сачылі за прадстаўнікамі Расеі, Турэччыны і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Пасьля спэцслужбы ЗША дзяліліся інфармацыяй з Цэнтрам урадавай сувязі Вялікай Брытаніі.

Пра гэта напісала брытанскае выданьне Guardian. Яно спасылаецца на дакумэнт, атрыманы ад Эдварда Сноўдэна, былога супрацоўніка спэцслужбаў ЗША.

Супрацоўнікі спэцслужбаў ЗША, якія сядзелі на вайсковай базе брытанскіх ВПС у Паўночным Ёркшыры, праслухоўвалі перамовы дэлегацыяў.

Пры гэтым агенты выкарыстоўвалі нетрадыцыйныя мэтады сачэньня. Яны адчынілі інтэрнэт-кавярні для дэлегатаў. На кампутарах у такіх кавярнях былі ўсталяваныя праграмы для адсочваньня электроннай пошты.

Хто такі Сноўдэн?

Эўвадр Сноўдэн, былы супрацоўнік ЦРУ і АНБ, прызнаўся, што гэта паведаміў СМІ пра PRISM, сакрэтную праграму спэцслужбаў ЗША.

На падставе дадзеных, атрыманых ад Сноўдэна, The Washington Post і Guardian апублікавалі расьсьледаваньні, што амэрыканскія спэцслужбы маюць дадзеныя пра званкі абанэнтаў апэратару Verizon, а таксама маюць наўпроставы доступ да сэрвэраў дзевяці найбуйнейшых інтэрнэт-кампаній, у тым ліку Apple, Facebook, Google і Microsoft.

Праграма PRISM, паводле некаторых дадзеных, працуе ад 2007 году.

Журналісты Washington Post і Guardian рассакрэцілі імя Сноўдэна на яго ўласнае жаданьне.

ЗША пачалі расьсьледаваньне факту ўцечкі інфарсарцыі. Аднак да гэтага часу яны не зрабілі афіцыйнага запыту на на экстрадыцыю Сноўдэна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG