Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сноўдэн: спэцслужбы сачылі за дэлегатамі саміту G20 у 2009


 Эдвард Сноўдэн
Эдвард Сноўдэн

Цэнтр урадавай сувязі Вялікай Брытаніі атрымліваў інфармацыю пра перамовы судзельнікаў саміту G20 у 2009 годзе, паведаміў Эдвард Сноўдэн.

Супрацоўнікі спэцлужбаў ЗША сачылі за прадстаўнікамі Расеі, Турэччыны і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. У прыватнасьці праслухоўвалі тэлефонныя перамовы тагачаснага прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева.

Пасьля спэцслужбы ЗША дзяліліся інфармацыяй з Цэнтрам урадавай сувязі Вялікай Брытаніі.

Пра гэта піша брытанскае выданьне Guardian. Яно спасылаецца на дакумэнт, атрыманы ад Эдварда Сноўдэна, былога супрацоўніка спэцслужбаў ЗША.

Супрацоўнікі спэцслужбаў ЗША, якія сядзелі на вайсковай базе брытанскіх ВПС у Паўночным Ёркшыры, праслухоўвалі перамовы дэлегацыяў.

Пры гэтым агенты выкарыстоўвалі нетрадыцыйныя мэтады сачэньня. Яны адчынілі інтэрнэт-кавярні для дэлегатаў. На кампутарах у такіх кавярнях былі ўсталяваныя праграмы для адсочваньня электроннай пошты.

Хто такі Сноўдэн?

Эўвадр Сноўдэн, былы супрацоўнік ЦРУ і АНБ, прызнаўся, што гэта паведаміў СМІ пра PRISM, сакрэтную праграму спэцслужбаў ЗША.

На падставе дадзеных, атрыманых ад Сноўдэна, The Washington Post і Guardian апублікавалі расьсьледаваньні, што амэрыканскія спэцслужбы маюць дадзеныя пра званкі абанэнтаў апэратару Verizon, а таксама маюць наўпроставы доступ да сэрвэраў дзевяці найбуйнейшых інтэрнэт-кампаній, у тым ліку Apple, Facebook, Google і Microsoft.

Праграма PRISM, паводле некаторых дадзеных, працуе ад 2007 году.

Журналісты Washington Post і Guardian рассакрэцілі імя Сноўдэна на яго ўласнае жаданьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG