Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Mozilla запускае кампанію супраць сачэньня ў інтэрнэце


Фундацыя Mozilla, некалькі інтэрнэт-кампаніяў і праваабарончых арганізацыяў запусьцілі кампанію StopWatching.Us.


У сваім блогу Mozilla піша, што кампанія накіраваная супраць сачэньня уладаў за дзеяньнямі інтэрнэт-карыстальнікаў.

Ініцыятары кампаніі зьвярнуліся да Кангрэсу ЗША з патрабаваньнем патлумачыць, як спэцслужбы ЗША адсочваюць дзеяньні карыстальнікаў інтэрнэту.

StopWatching.Us зьвязаная зь нядаўнімі заявамі былога супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна.

Раней Сноўдэн прызнаўся, што гэта ён паведаміў СМІ інфармацыю пра PRISM, сакрэтную праграму спэцслужбаў ЗША.

Эдвард Сноўдэн
Эдвард Сноўдэн
На падставе дадзеных, атрыманых ад Сноўдэна, The Washington Post і Guardian на мінулым тыдні апублікавалі расьсьледаваньні, што амэрыканскія спэцслужбы маюць дадзеныя пра званкі абанэнтаў апэратару Verizon, а таксама маюць наўпроставы доступ да сэрвэраў дзевяці найбуйнейшых інтэрнэт-кампаній, у тым ліку Apple, Facebook, Google і Microsoft.

Праграма PRISM, паводле некаторых дадзеных, працуе ад 2007 году.

Журналісты Washington Post і Guardian рассакрэцілі імя Сноўдэна на яго ўласнае жаданьне.

Апошні раз Сноўдэна бачылі ў Ганконгу. Ён зьехаў з гатэлю ў невядомым накірунку.

Фундацыя Mozilla кіруе распрацоўкаў Firefox, аднаго з самых папулярных браўзэраў у сьвеце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG