Супрацоўнік віленскай акруговай пракуратуры Роландас Імбрасас паведаміў парталу balsas.lt, што ў выніку экспэртызы парэштак Рамана Вайніцкага выяўлена, што ён памёр ад удару электрычным токам.
«Цяпер разглядаюцца розныя вэрсіі адносна таго, ці яго зьвязалі, ці ён сам сябе зьвязаў, бо ногі Р. Вайніцкага былі зьвязаныя вяроўкай, а рот заклеены скочам. Я бачыў розныя вузлы, але хто і як зьвязаў, адкажуць экспэрты», — заявіў пракурор. Паводле Р. Імбрасаса, мяркуецца, што Вайніцкі зьвязаў сябе сам і, ўзяўшы аголеныя электрычныя драты, памёр ад удару току. Таму на целе былі знойдзеныя драпіны.
«Пакуль што гэта толькі вэрсія. Магчыма, што Р. Вайніцкаму нехта дапамог забіць сябе. Гэта цяпер і расьсьледуецца. Ніякіх падазраваных у нас пакуль што няма»- - запэўніў Р. Імбрасас.
Паводле дадзеных справы, цела Р. Вайніцкага было знойдзенае ў падвале. У праваахоўнікаў спачатку ня выклікалі падозраньняў аголеныя электрычныя драты, што тырчалі зь сьценкі, бо ў бальшыні падвалаў толькі так можна асьвятліць памяшканьне, падлучыўшы электрапрыладу.
Агледзеўшы цела, экспэрты выявілі на ім апёкі, падобныя на апёкі ад электратопку. Таму спачатку меркавалася, што Вайніцкага перад сьмерцю катавалі.
Цела Вайніцкага у дзень яго зьнікненьня на пачатку сакавіка знайшла жонка. Спусьціўшыся ў падвал, яна ўбачыла зьвязанага мужа. Пазьней сьледзтва высьветліла, што Вайніцкі заплаціў за кватэру амаль за год наперад і напісаў тэстамэнт.
Мяркуецца, што беларускі грамадзкі дзяяч, кіраўнік клюбу «Сябрына», такім чынам хацеў дапамагчы сям’і, ведаючы, што яго падазраюць у фінансавых махінацыях.
Пакуль што праваахоўныя ворганы высьвятляюць, якую фінансавую дапамогу з Эўразьвязу мог атрымліваць Вайніцкі, які працаваў у школе і кіраваў клюбам.