Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэрсія паліцыі: Вайніцкі скончыў самагубствам, бо растраціў грошы ЭЗ


Раман Вайніцкі. Photo by Delfi.lt
Раман Вайніцкі. Photo by Delfi.lt

Інсцэнаванае забойства — такую вэрсію сьмерці кіраўніка Асацыяцыі беларускіх арганізацыяў Літвы Рамана Вайніцкага выказаў начальнік Віленскай паліцыі Кястуціс Ланчынскас.

Яе прыводзіць газэта Lietuvos rytаs.

Паводле вэрсіі сьледзтва, прычынай самагубства сталі грошы, якія былі скрадзеныя зь беларускай гімназіі імя Францішка Скарыны, дзе Вайніцкі працаваў намесьнікам дырэктара ў гаспадарчых справах.

Сьледчыя кажуць, што перад сьмерцю Вайніцкі за год наперад заплаціў за кватэру, а таксама пакінуў тэстамэнт, паводле якога яна будзе належаць сыну.

Праверка таксама ня выявіла, каб Вайніцкаму паступалі пагрозы па тэлефоне.

Вядома, што Вайніцкі сам купіў скотч, якім быў заклеены ягоны рот, калі цела памерлага знайшлі ў падвале.

Дырэктарка гімназіі Галіна Сіволава таксама паведаміла сьледчым, што пракуроры ўжо цікавіліся дзейнасцью Вайніцкага, падазраючы яго ў фінансавых махінацыях з грашыма з фонда Эўрапейскага саюза.

Цела Рамана Вайніцкага знайшлі 6 сакавіка ў сутарэньні ягонага дому ў Вільні. Ад пачатку падавалася, што ён памёр ад катаваньняў. Напярэдадні Вайніцкі скардзіўся, што яму паступаюць пагрозы.

Сьмерць Вайніцкага адразу абрасла шматлікі вэрсіямі. Іх падагрэла тое, што на пахаваньні Вайніцкага невядомыя людзі груба забаранялі журналістам праводзіць здымкі.

Паліцыя лічыць, што інсцэнаваўшы самагубства Вайніцкі спрабаваў пазьбегнуць адказнасьці.

Фоты зь месца сьмерці Рамана Вайніцкага



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG