Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура: Вайніцкі памёр ад спыненьня сэрца


Раман Вайніцкі. Фота: delfi.lt
Раман Вайніцкі. Фота: delfi.lt

Прычыну сьмерці беларускага грамадзкага дзеяча Рамана Вайніцкага высьветліў першасны дыягназ — у яго спынілася сэрца.

«Чаму спынілася сэрца, экспэрты змогуць высьветліць праз пяць-шэсьць месяцаў, калі будзе праведзена падрабязнае расьсьледаваньне», — паведаміў парталу balsas.lt прадстаўнік Віленскай акруговай пракуратуры Раландас Імбрасас.

6 сакавіка Вайніцкі сказаў жонцы, што ідзе ў падвал, і не вярнуўся. Занепакоеная жонка сама спусьцілася ў падвал і знайшла там мужа са зьвязанымі рукамі і нагамі і заклееным ротам.

Мэдыкі, што прыехалі на месца здарэньня, канстатавалі сьмерць. Паводле паліцыі, на целе выяўленыя кровападцёкі і драпіны.

«Яны маглі ўзьнікнуць з-за таго, што ён ляжаў на зямлі. Чаму злачынцы яго зьвязалі — высьвятляецца», — запэўніў Імбрасас.

Пракурор Імбрасас, які курырые расьсьледаваньне справы, сьцьвердзіў, што бальшыня сьведкаў ужо апытаныя: «Чалавек працаваў на некалькіх працах, меў шмат кантактаў, дык людзей, якія нешта ведаюць, не бракавала».

Паводле Імбрасаса, ніводзін са сьведкаў непасрэдна ня чуў, каб Вайніцкаму нехта пагражаў: «Яны толькі чулі пра гэтыя пагрозы, але пра канкрэтныя абставіны не казалі».

Паводле пракурора, кола падазраваных выяўленае, аднак падставаў для затрыманьня і арышту хоць бы аднаго чалавека пакуль няма. Праваахоўныя органы дасьледуюць розныя вэрсіі, і некалькі зь іх ужо былі адхіленыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG