Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азаранка не прабілася ў фінал «Ралан Гарос»


У паўфінале прайграла Марыі Шарапавай.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (3-е месца ў сусьветным рэйтынгу) не змагла выйсьці ў фінал адкрытага чэмпіянату Францыі, прайграўшы 6 чэрвеня расеянцы беларускага паходжаньня Марыі Шарапавай (2) зь лікам 1:6, 6:2, 4:6.

У асабістых сустрэчах Азаранка па-ранейшаму наперадзе — 7:6.

Для спартоўкі зь Беларусі цяперашні «Ралан Гарос» стаў найлепшым у кар’еры

Дагэтуль яе максымальным вынікам быў выхад у 1/4 фіналу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG