З тых часоў, як у 1996 годзе навукоўцам упершыню ўдалося клянаваць авечку Долі, біёлягі 15 гадоў безвынікова спрабавалі навучыцца клянаваць эмбрыянальныя камлёвыя клеткі з генэтычнага матэрыялу дарослага чалавека.
Пасьля мноства правалаў і аднаго «прарыву», які аказаўся махлярствам, гэтыя работы нарэшце ўвянчаліся посьпехам. Вынікі рэвалюцыйнай працы апублікаваныя ў часопісе Cell.
Для атрыманьня эмбрыянальных камлёвых клетак былі выкарыстаныя клеткі скуры дарослага чалавека. Іх ДНК навукоўцы змаглі ўкараніць у неапладнёную чалавечую яйцаклетку, зь якой папярэдне была выдаленая яе ўласная ДНК.
Да гэтага часу адзінай крыніцай эмбрыянальных камлёвых клетак былі чалавечыя эмбрыёны, што стварала этычныя перашкоды для дасьледаваньняў з гэтым матэрыялам.
Навукоўцам з унівэрсытэта штату Арэгон у ЗША ўпершыню ўдалося атрымаць эмбрыянальныя ствалавыя клеткі зь неапладнёнай яйцаклеткі, якая з этычнага пункту гледжаньня ня можа лічыцца «чалавечай істотай».
Эмбрыянальныя камлёвыя клеткі, здольныя разьвівацца ў любыя тканіны чалавечага арганізму, у пэрспэктыве могуць зрабіць вылечнымі многія безнадзейныя хваробы, уключаючы незваротныя пашкоджаньні сардэчнай мышцы пасьля інфаркту, расьсеяны склероз, хваробу Паркінсана і многія іншыя. Посьпех амэрыканскіх навукоўцаў можа адкрыць шлях дасьледаваньня ў тых кірунках, якія дагэтуль былі замарожаныя паводле этычных прычынаў.