Напярэдадні сьвята Перамогі Аляксандар Лукашэнка нарэшце патлумачыў, што за палац будуецца аўральнымі тэмпамі на праспэкце Пераможцаў побач з комплексам «Белэкспа». Аказваецца гэта Палац незалежнасьці,у якім будуць праходзіць асноўныя ўрачыстыя мерапрыемствы.
Як патлумачыў афіцыйны лідар, разам з плошчай Дзяржаўнага сьцяга гэта мае канчаткова падкрэсьліць непахіснасьць беларускай дзяржаўнасьці і незалежнасьці: «Гэты комплекс быў задуманы як апошняя буйная кропка ў спрэчках аб нашай незалежнасьці. Гэта, калі хочаце, дэманстрацыя таго, што Беларусь— гэта краіна, у гэтай краіне ёсьць усё: ад зямлі, герба, сьцяга і гэтага Палаца незалежнасьці... Гэта галоўны цэнтар нашай краіны... Гэта апошняя кропка, і больш мы пра незалежнасьць гаварыць ня будзем, таму што гэта будзе натуральным у нашым жыцьці».
У тым, што Аляксандр Лукашэнка стаў заўзятым незалежнікам, ёсьць праява своеасаблівай іроніі гісторыі. Ня толькі таму, што першыя гады свайго кіраваньня беларускі прэзыдэнт быў апантаным прыхільнікам аб’яднаньня з Расеяй, а значыць, ліквідацыі рэальнай незалежнасьці краіны.
Цікава тое, што ў афіцыйнай беларускай ідэалёгіі дасюль акт нараджэньня незалежнай Беларусі трактуецца як няшчасьце. Маўляў, у нас была выдатная і магутная дзяржава Савецкі Саюз. Сам Лукашэнка называў Белавежскія пагадненьні трагедыяў і злачынствам. І атрымоўваецца, што зьяўленьне незалежнай Беларусі сталася вынікам катастрафічнага зьбегу палітычных абставінаў, як прыкрае непаразуменьне гісторыі, як выпадкова народжанае, а таму непажаданае дзіця.
Але лёгіка змаганьня Лукашэнкі за абсалютную ўладу дала свой нечаканы плён. Незалежная Беларусь стала пабочным вынікам ягонага імкненьня да ўдзельнага княжаньня.
Аднак беларуская незалежнасьць атрымалася своеасаблівай, не падобнай не на якую іншую. Я цяпер кажу пра ідэалягічнае напаўненьне сувэрэнітэту, афіцыйную канцэпцыю незалежнасьці.
Напрыклад, любая нацыянальная дзяржава ў працэсе свайго фармаваньня імкнецца даказаць, што мае даўнія гістарычныя карані і традыцыі, чым глыбей яны сягаюць у гісторыю, тым лепш. Лукашэнка ж фактычна адкінуў ўсю беларускую гісторыю, і пачаткам фарміраваньня нацыі і дзяржавы абвясціў Вялікую Айчынную вайну. А дата вызваленьня Менску ад фашыстаў па нейкай неверагоднай лёгіцы стала лічыцца Днём Незалежнасьці.
Звычайна новыя дзяржавы, якія ствараюцца ў выніку краху імпэрыі, імкнуцца максымальна дыстанцыявацца ад мэтраполіі ў ідэалягічным сэнсе. Не выпадкова падчас распаду СССР ва ўсіх былых савецкіх рэспубліках нацыяналізм меў антырасейскую скіраванасьць. У Беларусі ж атрымалася ўсё з дакладнасьцю да наадварот. Не адбылося ідэйнага разрыву з расейскай і савецкім спадчынай. Настальгіяй па савецкім мінулым прасякнута ўсё грамадзкае жыцьцё краіны: ад сьцяга, герба да назваў вуліц, станцый мэтро і інш. У той жа час уласна беларуская культура гвалтоўна заганяецца ў гета. Беларуская дзяржава пасьля рэфэрэндуму 1995 года стваралася як выпадкова ацалелы аскепак СССР.
Доўгая кампанія беларуска-расійскай інтэграцыі, незалежна ад жаданьня яе стратэгаў, стварала ў масавай свядомасьці ўяўленьне аб падвешаным стане беларускай дзяржаўнасьці, даводзіла, што наш суверэнітэт — гэта нешта зыбкае, несапраўднае, часовае, нейкая пераходная стадыя на шляху да якогасьці новага дзяржаўнага ўтварэньня.
Інтэгравальнай ідэяй, пакладзенай у аснову гэтага працэсу стварэньня беларускай незалежнасьці, стала ідэя стабільнасьці, матэрыяльнага дабрабыту пад кіраўніцтвам Лукашэнкі. Фармуючы рускамоўную нацыю спажыўцоў без нацыянальных каранёў, кіраўнік дзяржавы не толькі адэкватна адлюстраваў дух соцыума, але і актыўна спрыяў сцвярджэньню такога статус-кво.
Наколькі трывалая гэтая канструкцыя, пабудаваная на гэтак хісткім, неглыбокім падмурку, ці здольная яна вытрымаць сурь’ёзны крызыс? Апошняя кропка незалежнасьці — гэта ня новы палац. Трываласьць, непахіснасьць незалежнасьці прадугледжвае стварэньне сучаснай эканамічнай базы, адаптаванай да выклікам глябалізацыі, здольнай выжыць без расейскіх энергетычных льгот і зьнешніх крэдытаў. Акрамя таго, неабходна сьпелая нацыянальна-дзяржаўная самасьвядомасьць грамадзтва, права народа на выражэньне сваёй волі падчас свабодных выбараў, пераадоленьне міжнароднай ізаляцыі і інш.
Нічога гэтага пакуль няма. Ня кропка, не шматкроп'е, а, хутчэй, пытальнік.