Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інданэзія будзе прасоўваць Беларусь у Азію


Аляксандар Лукашэнка ў суправаджэньні ганаровай варты ў Джакарце ў Інданэзіі
Аляксандар Лукашэнка ў суправаджэньні ганаровай варты ў Джакарце ў Інданэзіі

Таксама беларусы змогуць езьдзіць у Інданэзію безь перашкодаў

Мэмарандум аб супрацы падпісалі 4 траўня ў Менску Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі і Рада народных прадстаўнікоў Інданэзіі.

Подпісы пад дакумэнтам паставілі старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і сьпікер Рады народных прадстаўнікоў Інданэзіі Марзукі Алі.

«Гэты візыт важны, і ня толькі ў пляне разьвіцьця двухбаковых адносінаў. Інданэзія зьяўляецца для Беларусі значным партнэрам у прасоўваньні нашай краіны ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі», — заявіў Андрэйчанка.

«Мы падпісалі мэмарандум і, значыць, будзем больш цесна супрацоўнічаць профільнымі камісіямі па пытаньнях заканатворчасьці, будзе таксама падтрымка ў розных міжнародных арганізацыях», — цытуе беларускага сьпікера дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Беларускія і інданэзійскія парлямэнтары абмеркавалі шэраг пытаньняў, у тым ліку аб стварэньні рабочай групы ў парлямэнце Інданэзіі па супрацы з парлямэнтам Беларусі. У беларускім парлямэнце аналягічная рабочая група ўжо працуе.

«Абмеркавана пытаньне аб адкрыцьці пасольства Інданэзіі ў Беларусі, давання права беларускім грамадзянам атрымліваць візы ў аэрапортах і марскіх портах Інданэзіі. Дамовіліся паскорыць ратыфікацыю пагадненьняў, якія былі падпісаныя падчас візыту прэзыдэнта Беларусі ў Інданэзію», — паведаміў Андрэйчанка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG