У гэты дзень у 1991 годзе ў сталіцы Намібіі Віндхуку журналісты Афрыкі прынялі так званую «Віндхуцкую дэклярацыю», у якой заклікалі ўрады дзяржаваў сьвету забясьпечваць свабоду прэсы і яе дэмакратычны характар. Напярэдадні Ўсясьветнага дня свабоды прэсы Freedom House апублікавала штогадовую справаздачу: Беларусь зноў апынулася сярод найгоршых краінаў сьвету, што да свабоды слова.
Беларусь разам з Экватарыяльнай Гвінэяй, Эрытрэяй, Іранам, Кубай, Узбэкістанам, Туркмэністанам і Паўночнай Карэяй атрымалі ацэнку ў прамежку ад 90 да 100 пунктаў: гэта краіны, дзе СМІ альбо зусім не існуюць, альбо працуюць у вельмі складаных умовах, дзе мэдыі — рупар рэжыму, а доступ грамадзян да неперадузятай інфармацыі жорстка абмежаваны. З бліжэйшых суседзяў Польшча і Латвія атрымалі 28 балаў, Літва — 24 (свабодныя), Украіна — 60 (часткова свабодная), Расея — 81 (несвабодная).
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна лічыць, што справа ня толькі ў жорсткім перасьледзе незалежных журналістаў, ціску на недзяржаўную прэсу:
«На жаль, свабода слова, свабода выказваньняў не зьяўляюцца рэальнай каштоўнасьцю для самога грамадзтва. Нам яшчэ вельмі важна і неабходна зноў і зноў фармуляваць ролю і месца мас-мэдыя ў нашым грамадзтве, пазбавіцца ўяўленьня, што гэта частка прапагандысцкай машыны, частка ідэалягічнага апарату. Як разбурыць гэты стэрэатып? Бяз гэтага, відаць, нельга будзе разьлічваць, што ў самім грамадзтве ўзрасьце запатрабаванасьць якаснага мэдыяпрадукту».
За зьмяшчэньне на сайце фатаздымкаў мядзьведзікаў на студэнта журфаку Антона Сурапіна завялі крымінальную справу. Ніводная акцыя ў Беларусі не абыходзіцца без затрыманьняў журналістаў. Апошнія сьведчаньні таму — Чарнобыльскі шлях, калі на трое сутак былі асуджаныя журналісты Радыё Рацыя Генадзь Барбарыч і Аляксандар Ярашэвіч, затрыманьні ў Астраўцы. У лідэрах па затрыманьнях — журналісты незалежнага тэлеканалу Белсат. Апавядае прадстаўнік каналу ў Беларусі Міхась Янчук:
«Тэлебачаньне вымушана працаваць амаль што ў партызанскіх умовах, якія змушаюць журналістаў быць на перадавой лініі фронту. Нашы занадта рэакцыйныя міліцыянты хапаюць іх першымі. А паколькі рэдакцыйных пасьведчаньняў, акрэдытацыі няма, нашы журналісты часьцей трапляюць і на „суткі“, іх судзяць, забіраюць у іх абсталяваньне».
У рэгіёнах недзяржаўным СМІ вельмі складана наагул здабываць афіцыйную інфармацыю, мясцовыя чыноўнікі адмаўляюцца зь імі кантактаваць. Алесь Белы працуе ў рэгіянальных выданьнях — «Ганцавіцкім часе» і «Нясьвіскім часе». Ён адзначыў, што ў Ганцавічах, у прыватнасьці, ёсьць зрухі ў лепшы бок:
«Прынамсі, недзяржаўных журналістаў пускаюць на ўсе мерапрыемствы, часам чыноўнікі самі даюць інфармацыю. Прыйшоў Уладзімер Саланевіч зь Берасьця, і з сыходам з Ганцавічаў былога старшыні Ўладзімера Столяра сытуацыя кардынальна, радыкальна зьмянілася».
Традыцыйна ва Ўсясьветны дзень свабоды друку Беларуская асацыяцыя журналістаў падводзіць вынікі конкурсу «Вольнае слова». І многія працы беларускіх журналістаў адпавядаюць найвышэйшым усясьветным стандартам, кажа старшыня журы конкурсу Юрась Карманаў:
«Фактычна няма забароненых тэмаў для беларускіх журналістаў. На конкурс было даслана больш за сотню працаў ад 56 журналістаў. Беларуская журналістыка рушыць у бок мультымэдыйнасьці. Бальшыня працаў была аздоблена ня толькі фатаздымкамі, але яшчэ і відэа. З пункту погляду тэхнічнай узброенасьці мы вельмі моцна вырасьлі».
Сёньня яшчэ адна міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» апублікавала свой штогадовы сьпіс ворагаў свабоды прэсы, куды трапіў і кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.