Нагодай для звароту стала сытуацыя з затрыманьнем актывістаў Партыі БНФ Леаніда Аўтухова і Канстанціна Смолікава. Яны былі затрыманыя ў Віцебску ў пятніцу, 22 сакавіка, падчас распаўсюджваньня бюлетэню з запрашэньнем прыйсьці на сьвяткаваньне Дня Волі, а судзілі іх толькі 25-га, у панядзелак.
Такім чынам, тэрмін адміністрацыйнага затрыманьня грамадзян склаў 69 гадзін без дастаўлення да суддзі, што «зьяўляецца парушэннем ч. 2 арт. 11.2 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэньнях», гаворыцца ў звароце праваабаронцы.
Паводле гэтага артыкулу, нагадвае ён, «справа аб адміністрацыйным правапарушэньні, учыненьне якога цягне адміністрацыйны арышт ці дэпартацыю, разглядаецца ў дзень атрыманьня пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэньні і іншых матэрыялаў справы, але не пазьней, чым за сорак восем гадзінаў з моманту адміністрацыйнага затрыманьня фізычнай асобы».
Кісьляк просіць кіраўнікоў МУС і Вярхоўнага суду прыняць меры да выкананьня судамі і органамі ўнутраных спраў нормаў закону, а таксама прапануе арганізаваць дзяжурства аднаго з судзьдзяў у суботу для разгляду такіх справаў.