Фармальная падстава — у сувязі з спыненьнем працоўных адносінаў. Сам жа 67-гадовы партыйны актывіст лічыць, што прычына звальненьня з працы і высяленьня з інтэрнату — ягоная апазыцыйная дзейнасьць. Падчас леташняй выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў ён зьбіраў подпісы за свайго аднапартыйца Леаніда Падбярэцкага. Гэта выклікала нэгатыўную рэакцыю кіраўніцтва камунальнага прадпрыемства, якому належыць інтэрнат.
Мікалай Залозны рабіў сантэхнікам у камунальным жыльлёва-эксплюатацыйным прадпрыемстве. Абслугоўваў некалькі інтэрнатаў. Як ён сьцьвярджае, нараканьняў на ягоную працу не было. А вось калі пачаліся выбары, кажа актывіст, да яго пачалі чапляцца. Прапанавалі падпісаць дамову, што ён згаджаецца выконваць працу ў пагоршаных умовах, то бок — без даплат за сумяшчэньне прафэсіі ў сувязі з вытворчай неабходнасьцю. Залозны адмовіўся, і яго звольнілі. Ён судзіўся, але суды прайграў. Цяпер да 13 красавіка мае выселіцца з інтэрнату:
Залозны: «Я іх за руку схапіў, калі камэндант і выхавацель зьбіралі подпісы па даручэньні начальніка. А потым высьветлілася, што яны ні ў якую ініцыятыўную групу не ўваходзілі. Я ім тады сказаў, што я таксама зьбіраю подпісы за другога кандыдата. Во тады яны спалохаліся, і вось адкуль увесь сыр-бор. Усё гэта дакумэнтальна зафіксавана. А цяпер я, зразумела, у іх вораг № 1».
Карэспандэнт: «Калі вас выселяць — ці ёсьць дзе вам жыць? Ці вы станеце, выбачайце, проста бамжом?»
Залозны: «Бамжом! Бамжом! Хто мяне цяпер прапіша ў 67 гадоў? Вядома ж, бамжом буду. Я прыехаў у Беларусь з Мурманску, калі перабудова была. Атрымаў тут грамадзянства. А цяпер у мяне гады такія, што ні крэдыт ня возьмеш — нічога».
Мікалай Залозны вінаваціць у сваіх праблемах начальніка жыльлёва-эксплюатацыйнага прадпрыемства Паўла Шышова. Цьвердзіць, што той помсьціць яму за прынцыповую пазыцыю падчас выбараў. Сам жа спадар Шышоў абвінавачваньні лічыць беспадстаўнымі:
«Ён працаваў у нас. Мы яго звольнілі. Калі ён паступаў да нас на працу, то напісаў заяву, што на час працы мы яму даем інтэрнат. Праца скончылася — ён абавязаны яго вызваліць. Ён у складзе гэтай банды „Грамада“ — гэта партыя ягоная. Я іх аднойчы не пусьціў у інтэрнат хадзіць, дык як яны потым паласкалі мяне, Сянкевіча, упраўленьне ўнутраных спраў, судзьдзяў. І гэта ўсё з падачы таварыша Залознага».
Канкурэнтам аднапартыйца Залознага на выбарах у Палату прадстаўнікоў Леаніда Падбярэцкага быў пракурор вобласьці Эдуард Сянкевіч, які і стаў дэпутатам.
У кіраўніцтве партыі заяўляюць, што сочаць за сытуацыяй, у якой апынуўся Мікалай Залозны. Абяцаюць яму падтрымку. Гаворыць сябра прэзыдыюму партыі Ігар Барысаў:
«Гарантую, што на вуліцы ён не застанецца. Пра Шышова магу сказаць, што такія людзі ня маюць маральных прынцыпаў, таму выслужваюцца перад рэжымам…»
За пакой у інтэрнаце сам Мікалай Залозны зьбіраецца судзіцца, аднак не спадзяецца на станоўчы для сябе вынік:
«Я ўжо зразумеў з хаджэньня свайго, што ў нас улады фактычна не існуе. Ёсьць мясцовая такая алігархічная кучка. Яны, што хочуць, тое і робяць. Ні ўверх, ні ўніз грамадзянам нельга зьвяртацца, бо ня маюць кантролю над імі».

Ён у складзе гэтай банды „Грамада“ — гэта партыя ягоная