Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак за «бедны касьцёл для бедных»


Папа Францішак
Папа Францішак

Новы Папа Францішак заявіў у суботу на сустрэчы з журналістамі ў Ватыкане, што місія Касьцёлу заключаецца ў служэньні бяздольным і немаёмным, а таму сам Касьцёл павінен быць бедным.

«Бедны касьцёл для бедных», — сказаў пантыфік, адзначыўшы, што выбраў сабе імя ў гонар сьвятога Францішка Асізскага які жыў у 12-13-м стагодзьдзях. Папа назваў яго «чалавекам галечы і сьвету».

Новы кіраўнік аднаго мільярду дзьвюхсот мільёнаў каталікоў усяго сьвету быў абраны ў сераду на канкляве з удзелам 115 кардыналаў. Заходнія карэспандэнты кажуць аб адкрытым, нефармальным стылі зносінаў папы Францішка, які вельмі адрозьнівацца ад стылю ягонага папярэдніка на пасадзе Бэнэдыкта XVI. Цывільнае імя Францішка — Хорхэ Марыё Бэргольё. 76-гадовы кардынал з Аргентыны стаў першым папам-езуітам і першым лацінаамэрыканцам у гісторыі папства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG