Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганаровы папа сочыць за выбарам новага


Бэнэдыкт XVI, які пасьля сыходу з пасады рымскага пантыфіка атрымаў тытул ганаровага папы і пасяліўся ў папскай рэзыдэнцыі Кастэль Гандольфа, глядзіць у тэлевізіі ўсе перадачы, прысьвечаныя выбару свайго наступніка.

Пра гэта паведаміў журналістам прэсавы сакратар Ватыкану Фэдэрыка Лямбардзі.

Лямбардзі таксама сказаў, што Бэнэдыкт XVI ня будзе браць удзелу ў інаўгурацыі новаабранага папы.

Адказваючы на пытаньне, ці інаўгурацыя новага папы магчымая 19 сакавіка, дзень Сьв. Язэпа, які зьяўляецца патронам усёй Царквы, Лямбардзі заўважыў, што гэта «добрая гіпотэза».

Камэнтуючы гэпэнінг актывістак украінскага руху Фэмэн, якія распрануліся на плошчы Сьв. Пятра ў дзень інаўгурацыі канклаву, Лямбардзі адзначыў:

«Я спадзяюся, яны не прастудзіліся».

І дадаў:

«Мне здаецца, што людзі былі больш зацікаўленыя дымам».

Гаворачы пра чорны дым, які зьявіўся над Сыкстынскай капліцай 12 і 13 сакавіка ўжо тройчы, Лямбардзі адзначыў, што ён вытвараецца пры дапамозе адмысловага хімічнага рэчыва, якое цягам 5 хвілін спальваецца ў электроннай печцы ў капліцы. Лямбардзі запэўніў журналістаў, што гэты дым ня шкодзіць ні фрэскам Мікэлянджэла ў капліцы, ні здароўю кардыналаў на канклаве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG