Зь серады кардыналы будуць галасаваць два разы раніцай і два разы па абедзе. Каб перамагчы, кандыдату неабходна набраць больш за дзьве траціны галасоў.
12 сакавіка ў Ватыкане пачаўся канкляў — нарада кардыналаў Рымска-каталіцкай царквы, на якой будзе абраны 266-ты Папа Рымскі, наступнік Папы Бэнэдыкта XVI, які пакінуў пасаду ў канцы лютага. У канкляве бяруць удзел 115 кардыналаў, узрост якіх на момант сыходу Папы Бэнэдыкта XVI не перавышаў 80 гадоў. Яшчэ два кардыналы, якія маюць права ўдзельнічаць у канкляве, не бяруць у ім удзелу — адзін з прычыны здароўя, другі з-за датычнасьці да сэксуальнага скандалу. Яшчэ 90 кардыналаў, якім больш за 80 гадоў, ня маюць права ўдзельнічаць у абраньні новага вярхоўнага пантыфіка.
На пасяджэньне ў Сыскстынскай капэле, упрыгожанай фрэскамі Мікелянджэла, сабраліся кардыналы з 48 краінаў. Сярод іх больш за ўсё італьянцаў — 28, 11 — з ЗША, 6 — зь Нямеччыны, па пяць — зь Індыі і Бразыліі.
Беларусь не прадстаўленая на канкляве. Цяперашні арцыбіскуп Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусэвіч ня мае сану кардынала, ягоны папярэднік на пасадзе кіраўніка беларускага Касьцёлу, кардынал Казімір Сьвёнтак памер у ліпені 2011 году ва ўзросьце 97 гадоў.
Падчас канкляву кардыналы будуць начаваць у гатэлі Ватыкану, ім забароненая сувязь са зьнешнім сьветам, у іх адключаныя мабільныя тэлефоны, у памяшканьнях, дзе яны будуць знаходзіцца падчас канкляву, адключаныя тэлебачаньне і інтэрнэт.
Слова канкляў (з лаціны — «пад ключом») стаў ужывацца да абраньня Папы пасьля працяглых выбараў папы Цэлестына IV у 1241 годзе, калі кардыналы былі зачыненыя ў паўразбураным палацы. Адзін канкляў у ХІІІ стагодзьдзі доўжыўся прынамсі два гады. Сярэдняя працягласьць апошніх дзевяці канкляваў у ХХ стагодзьдзя — каля трох дзён.
Ужо сёньня адбудзецца першае галасаваньне. Зь серады кардыналы будуць галасаваць два разы раніцай і два разы па абедзе. Каб перамагчы, кандыдату неабходная большасьць дзьве траціны галасоў.
Пасьля кожнага галасаваньня бюлетэні спальваюцца і дым ад іх ідзе праз комін Сыкстынскай капэлы і бачны звонку. Чорны дым азначае, што кардыналы не прыйшлі да згоды, белы, які суправаджаецца гукам званоў храма Сьвятога Пятра — што каталіцкі сьвет мае новага пастыра.
Пасьля гэтага найстарэйшы з удзельнікаў канкляву зьяўляецца на бальконе базылікі Сьвятога Пятра і абвяшчае на лаціне: Я абвяшчаю вам вялікую радасьць — у нас ёсьць Папа.
Пасьля абвяшчэньня новы пантыфік выходзіць на балькон і выступае са сваім першым зваротам «Гораду і сьвету» перад людзьмі, якія сабраліся на плошчы Сьвятога Пятра.
Экспэрты называюць у сьпісе найбольш імаверных пераемнікаў Папы Бэнэдыкта наступных асобаў:
— Анджэла Скола (Італія, 71) — арцыбіскуп Міляну, экспэрт па праблемах маралі і біяэтыкі, кіраўнік фундацыі хрысьціянска-мусульманскага паразуменьня.
— Адылу Пэдру Шэрэр (Бразылія, 63) — вядучы кандыдат ад Лацінскай Амэрыкі, дзе жыве 42% каталікоў сьвету. Арцыбіскуп Сан-Паўлу — найбуйнейшай эпархіі ў Бразыліі.
— Марк Уэле (Канада, 68), кіраўнік Кангрэгацыі па справах біскупаў. У 2007 Уэле публічна папрасіў прабачэньні за памылкі касьцёлу ў Квэбэку. Сярод памылак ён назваў антысэмітызм, расізм, абыякавасьць да карэнных народаў, дыскрымінацыю жанчын і гомасэксуалістаў. Аднойчы сказаў, што стаць Папам было б для яго кашмарам.
— Шон О’Мэлі (ЗША, 68), арцыбіскуп Бостану. Заняў бостанскую катэдру пасьля сэксуальных скандалаў у амэрыканскім Касьцёле. Магчымы кандыдат, калі кардыналы палічаць неабходным узмацніць барацьбу з сэксуальнымі злоўжываньнямі сярод кліру.
— Тыматы Долан (ЗША, 63), арцыбіскуп Нью-Ёрку і кіраўнік біскупаў ЗША. Кандыдатура прываблівае кардыналаў, якія хочуць моцнага мэнэджэра, але некаторыя выступаюць супраць яго, баючыся, што ён будзе карыстацца занадта жорсткай шчоткай, каб ачысьціць курыю.
— Луіс Тагле (Філіпіны, 55), арцыбіскуп Манілы. Узыходзячая зорка азіяцкага Касьцёлу. мае шмат прыхільнікаў, але стаў кардыналам толькі летась у лістападзе.
— Пэтэр Эрда (Вугоршчына, 60), былы кіраўнік Эўрапейскай рады біскупаў. Магчымы кампрамісны кандыдат, калі эўрапейскія кардыналы не захочуць абіраць ані італьянца, ані прадстаўніка іншых кантынэнтаў.
— Крыстаф Шэнбарн (Аўстрыя, 68), былы студэнт Папы Бэнэдыкта, які стаў арцыбіскупам Вены пасьля выкрыцьця сэксуальнага скандалу. Прыхільнік асьцярожных рэформаў Касьцёлу, у тым ліку і большай павагі да гей-каталікоў. Прыхільнік дыялёгу паміж каталікамі і праваслаўнымі. Папа Ян Павел ІІ даручыў Шэнбарну падрыхтаваць новы Катэхізіс каталіцкай царквы.
— Пітэр Тэрксан (Гана, 64), галоўны кандыдат ад Афрыкі, кіраўнік Ватыканскага бюро справядлівасьці і міру. Да гэтага больш за 15 гадоў быў арцыбіскупам Кейп-Коста на радзіме.