Цяпер органы ўлады мусяць уціскацца ў сумы на парадак меншыя — у эквіваленце 30 тысяч даляраў разам з мытнымі плацяжамі. Указ набывае моц празь месяц.
Згодна з дакумэнтам, службовы аўтамабіль, набыты дзяржаўнымі органамі, сельскагаспадарчымі арганізацыямі, таварыствамі, у статутных фондах якіх доля дзяржавы перавышае 50%, не павінен каштаваць больш за 25 тысяч эўра ў эквіваленце з улікам мытных плацяжоў. Вызначаная верхняя мяжа — непараўнальная з тымі выдаткамі, якія чыноўнікі дазвалялі сабе дагэтуль.
Калі кіравацца новым указам, неўзабаве давядзецца забыцца пра марку, якую чыноўнікі лічаць за статусны эталён. Гэта пазадарожнік Volksvagen Touareg, які многія функцыянэры ўжо маюць і тэндэры на які абвяшчаюцца рэгулярна. На новага «немца» нядаўна перасеў старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра. Прыкідачны кошт мадэлі ў гэтай камплектацыі — ня меней за 100 тысяч даляраў. На падстрахоўцы ў губэрнатара яшчэ Аudi А8 прадстаўнічага клясу і мультывэн Volkswagen Tiguan.
Дарагія аўтамабільныя «камплекты» маюць у сваім распараджэньні і іншыя кіраўнікі. У разгар крызісу 2011 году нарабіла шуму купля новага аўто для старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму Канстанціна Сумара, які перасеў з пазадарожніка Toyota Land Cruiser на сэдан Audi A8 L коштам 100 тысяч эўра. На гэткіх жа прадстаўнічых Аudi перасоўваюцца гомельскі і магілёўскі губэрнатары — Уладзімер Дворнік і Пётар Руднік адпаведна. Ёсьць у іх і па дзяжурным варыянце: у Дворніка — Touareg, у Рудніка — Land Cruiser. Усім на зайздрасьць, як кажа рэдактар сайту «Народныя навіны Віцебску» Сяргей Серабро, і гараж віцебскага абласнога начальніка Аляксандра Косінца:
«Косінец, пасьля таго як стаў кіраўніком Віцебскага аблвыканкаму, упершыню на публічным мерапрыемстве (здаецца, быў Дзень Перамогі), зьявіўся на джыпе Toyota Land Cruiser. Прычым прыехаў з картэжам у суправаджэньні міліцыі — таксама дарагіх, моцных даішных машынаў. Такога раней віцебскія губэрнатары не рабілі, яны ішлі паперадзе калёны з вэтэранамі, з грамадзкасьцю. Калі зьявілася інфармацыя, што для берасьцейскага губэрнатара Сумара набылі вельмі дарагую Audi A8, адразу ж пайшлі чуткі, што наш аблвыканкам бярэ такую ж, але яшчэ больш прасунутую мадэль. А празь некаторы час ужо ўдалося сфатаграфаваць новае аўто Косінца — Audi A8 W12. Гэта мадэль з самым моцным 6-літровым рухавіком. Як я бачыў на свае вочы, цяпер ён езьдзіць на Audi. Хоць на апошнюю ўрачыстасьць па ўскладаньні вянкоў да помніка Машэраву прыехаў разам са сваімі намесьнікамі і старшынём гарвыканкаму Мікалайкіным на мікрааўтобусе Volksvagen — прыкладна ў такой жа камплектацыі, з танаваным шклом, як аблвыканкам зноў хоча набыць. Гэта Volkswagen Caravelle Comfortline».
За модай пасьпяшаюць і прадстаўнікі ніжэйшага вэртыкальнага зьвяна. Ельскі райвыканкам летась нацэліўся на куплю статуснага Volksvagen Touareg V6 TDI Tiptronic. Заяўлены кошт — 70 тысяч даляраў, крыніца фінансаваньня — мясцовы бюджэт. Праўда, пад напорам абуранай грамадзкасьці зьдзелку давялося скасаваць. Але шмат каму абнавіць аўтапарк удалося. Прыкладам, у Рагачове, Лельчыцах, Акцябрскім, Карме ды іншых месцах старшыні выканкамаў езьдзяць на ўсё тых жа Volksvagen Touareg.
Пазадарожнікі і мультывэны рэгіяналам падабаюцца найбольш. Старшыня Наваградзкага райвыканкаму перасоўваецца на Mitsubishi Outlander, кіраўнік карэліцкай вэртыкалі — на Toyota RAW-4. Кіраўніцтва спраў Нясьвіскага райвыканкаму паклала вока на кідкі Toyota Highlander. Для старшыні Драгічынскага райвыканкаму пачалі шукаць мадэрнізаваны варыянт Hyundai Santa Fe Comfort 4WD. Пастаўскаму райвыканкаму запатрабаваўся Volkswagen Tiguan 2.0 TDI. Усё гэта за 25 тысяч эўра ня купіш.
Затое за такую суму можна набыць тры іранскія «Саманды» ці дзьве з паловай кітайскія «Джылі». Абедзьве мадэлі вырабляюцца ў Беларусі і прэтэндуюць на статус нацыянальнага аўтамабіля, а вытворцы ў асобе дзяржаўных пакупнікоў маглі б атрымаць істотную фінансавую падтрымку.
Але, як кажа аўтамабільны экспэрт Міхаіл Калакольцаў, спадзявацца, што чыноўнікі перасядуць на прадукцыю ўмоўна беларускага аўтапраму, наўрад ці выпадае. Дый будучыню мясцовых вытворцаў на прыкладзе расейскага досьведу экспэрт ацэньвае як кароткатэрміновую:
«Вы ж паглядзіце: у Расеі вытворчасьць „кітайцаў“ згортваецца. Нікому не патрэбныя такія машыны, няма попыту. Бо ў Расеі зьбіраюць і „Таёту“,
і „Форд“, і „Хонду“, і БМВ — чаго там толькі не вырабляюць. Навошта ім гэтыя кітайцы, калі там выпускаюць нармальныя машыны? Бязглузьдзіца гэта. Абсалютна тое ж чакае і нашых лабістаў кітайскага аўтапраму. Па-першае, для любой вытворчасьці павінна быць наладжаная падрыхтоўка сэрвісу — навучаныя спэцыялісты, завезенае абсталяваньне і запчасткі. У іншым выпадку машыну ніхто ня будзе браць, таму што няма сэрвісу. Няма абслугоўваньня. І калі яна зламалася, то проста будзе калом стаяць. Сэрвіс і запчасткі, таму што для тых жа кітайцаў іх не набярэсься — гэтаксама як з „Самандамі“. Па-другое, мэнталітэт: наш чалавек, паезьдзіўшы на добрых машынах, кітайска-іранскі мэталалом купляць ня будзе. У гэтым сэнсе можна зразумець і чыноўнікаў, і шараговых грамадзянаў».
У суму 30 тысяч даляраў трапляе цэлы шэраг ня топавых, але вядомых эўрапейскіх марак — «Опэль», «Рэно», «Пежо». Найбольш адпавядаюць вызначанаму цэнаваму дыяпазону чэскія «Шкоды». І калі не зацыклівацца на Skoda Superb «гламурнай» камплектацыі коштам 55 тысяч даляраў, то можна набыць Skoda Octavia Elegance «усяго» за 23 тысячы даляраў, як гэта зрабіў Верхнядзьвінскі райвыканкам. А Новалукомскі райвыканкам гатовы «апусьціцца» да Skoda Octavia ўвогуле за 21 тысячу даляраў. Цалкам адпавядаюць новым фінансавым патрабаваньням новыя карэйскія аўтамабілі, многія зь якіх каштуюць да 30 тысяч даляраў.
Аднак, як кажа журналіст Сяргей Серабро, бальшыня чыноўнікаў ня хоча езьдзіць на бюджэтных аўто і за астатні месяц намагаецца рэалізаваць больш прывабныя варыянты. Да таго ж, на яго думку, надзвычайная актыўнасьць на тэндэрным фронце сьведчыць: дзякуючы ўцечцы інфармацыі шмат хто ведаў пра падрыхтоўку дакумэнту, які абмяжоўвае сумы на куплю службовых аўтамабіляў:
«Цікавы і паказальны момант: на пачатку гэтага году — дзесьці ў студзені, у лютым — быў цэлы шквал тэндэраў, якія абвяшчалі нейкія дзяржаўныя структуры або дзяржаўныя прадпрыемствы па набыцьці аўтамабіляў. Прычым аўтамабіляў падкрэсьлена дарагіх. Хоць звычайна гэта робіцца пры канцы году, калі застаюцца пэўныя грошы — так званыя неасвоеныя сродкі. Але ўсё гэта было на пачатку году, таму, магчыма, усё неяк паміж сабой зьвязана. Ня выключана, што прасачылася інфармацыя пра тое, што будзе вось такі ўказ, і проста дзяржаўныя людзі сьпяшаліся, пакуль ён ня выйшаў, набыць больш дарагія аўтамабілі».
Тым часам прадпрыемства «Белспецтрансаўта» Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта мае набыць чатыры Mercedes-Benz S 500 L для «іміджавых патрэбаў». Зь бюджэту на гэтыя мэты выдзелена 6,5 мільярда рублёў — у эквіваленце амаль 800 тысяч даляраў. Машыны вырабляюцца пад адмысловую замову ў Нямеччыне і будуць залічаныя ў распараджэньне службы эскорту.

Наш чалавек, паезьдзіўшы на добрых машынах, кітайска-іранскі мэталалом купляць ня будзе